разнастайныя фіз. практыкаванні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, гарманічнае развіццё сілавых якасцяў і паляпшэнне целаскладу чалавека. Умоўна атлетызм падзяляюць на 2 віды: спарт., да якога належаць культурызм (бодыбілдынг), армрэстлінг, паўэрліфтынг, гіравы спорт, цяжкая атлетыка, і ўласна атлетызм, ці атлетычную гімнастыку (сістэму рознабаковых сілавых практыкаванняў са штангай, гірамі, гантэлямі, эспандэрам, гумавым жгутом, на універсальных станках, трэнажорах, блочных прыстасаваннях, з уласнай вагой, без снарадаў і інш.). Разнавіднасцю атлетычнай гімнастыкі жанчын з’яўляецца шэйпінг (ад англ. shape форма) — заняткі па карэкцыі жаночай фігуры.
Атлетызм узнік у Стараж. Грэцыі, дзе існаваў культ прыгожага цела, фіз. дасканаласці. Сучасны атлетызм зарадзіўся ў канцы 19 ст. ў Вялікабрытаніі (паводле інш. звестак на амер. кантыненце). У Расіі першы «Гурток аматараў атлетыкі» стварыў у 1885 ураджэнец Беларусі ўрач У.Ф.Краеўскі. Беларуская федэрацыя атлетызму ўзнікла ў 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
partial
[ˈpɑ:rʃəl]
adj.
1) няпо́ўны, частко́вы
a partial eclipse — частко́вае зацьме́ньне
2) небесстаро́нны, неаб’екты́ўны, прадузя́ты; які́ ма́е сла́басьць, ця́гу да каго́-чаго́-н
He is partial to sports — Спо́рт — яго́ная сла́басьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе.Быкаў.Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму.«Маладосць».// Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАТУСЕ́ВІЧ (Эдуард Антонавіч) (н. 16.11.1937, Мінск),
бел. спартсмен (канькабежны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1965). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1959), Маскоўскі ін-тміжнар. зносін (1971). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1965, Осла) на дыстанцыях 1500 і 5000 м. Абс. чэмпіён Еўропы (1965, г. Гётэбарг, Швецыя), сярэбраны (1968, Осла) і бронз. (1967, г. Лахты, Фінляндыя) прызёр у мнагаборстве. Чэмпіён Еўропы (1965, 1968) на дыстанцыі 1500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыях 500 м (1967, 1968), 5000 м (1965), бронз. прызёр на дыстанцыі 1500 м (1967). Абс. чэмпіён СССР (1964, 1965, 1966, 1968). Чэмпіён СССР на дыстанцыях 1500 м (1964, 1965, 1966), 5000 м (1965). Рэкардсмен свету на раўнінных катках на дыстанцыі 1500 м (1968), СССР у мнагабор’і і на асобных дыстанцыях. З 1979 дырэктар фірмы «Трактар» знешнегандл. аб’яднання «Трактараэкспарт» (Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́СКІ (Георгій Рыгоравіч) (21.1.1903, г. Гомель — 19.6.1987),
расійскі мастак. Нар.маст. Расіі (1965). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Гомельскай студыі імя М.Урубеля (1919—21), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях і Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1921—30). Зазнаў уплыў А.Дайнекі. У пейзажах імкнуўся перадаць рытм сучаснага жыцця праз яркае каларыстычнае вырашэнне ў спалучэнні з абагульненасцю кампазіцыі. Сярод твораў: «Беларускі пейзаж» (1947), «Верхняя Волга» (1949), «Вясёлка», «Ля берагоў Далёкага Усходу», «Порт Адэса» (цеплаход «Расія»), «Пейзаж з маяком» (усе 1950), «Падмаскоўная зіма» (1951), «Рыбінскае мора» (1953—54), «Парусны спорт. Пестава» (1954), «Падмаскоўе. Люты», «Падмаскоўная ракада» (абодва 1957), «Азёрны край» (1958), «Над снягамі», «Калгас «Загор’е» (абодва 1959—60), «Каля магілы сябра» (1963—64), трыпціха «На Поўначы» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХІМО́ВІЧ (Віталь Міхайлавіч) (17.7. 1943, г. Разань, Расія — 15.1.1995),
бел. спартсмен (стралк.спорт). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1978 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка). Чэмпіён свету ў камандным (6-разовы) і асабістым заліку (1970, г. Фінікс, ЗША; 1974, г. Тун, Швейцарыя), 7-разовы сярэбраны (1970, 1974) і бронз. (1970) прызёр у асобных практыкаваннях. 15-разовы чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1965, 1975, Бухарэст; 1969, г. Пльзень, Чэхаславакія; 1971, г. Зуль, Германія; 1972, Бялград; 1973, г. Лінц, Аўстрыя), 7-разовы сярэбраны (1965, 1969, 1971) і 3-разовы бронз. (1969, 1973) прызёр у асабістым заліку. 18-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку ў асобных практыкаваннях. Уладальнік абс. рэкордаў свету, Еўропы, СССР (1970, 1972) у асобных практыкаваннях.