ПО́ДКІНА (Марыяна Барысаўна) (н. 10.2.1931, г. Краснадар, Расія),
расійская і бел. артыстка балета, педагог. Нар.арт. Расіі (1967). Скончыла Пермскае харэагр. вуч. (1950), у 1951—89 выкладала ў ім (з перапынкамі). У 1950—91 працавала ў рас. і замежных т-рах. З 1994 на Беларусі: рэпетытар-педагог у Дзярж. т-ры муз. камедыі, з 1998 у Нац.акад. т-ры балета Беларусі. Да 1974 выступала на сцэне. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы яркі, вобразны стыль танца, які вызначаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам. Першая выканаўца партый: Грушанька («Грушанька» Б.Машкова), Маці («Бераг надзеі» А.Пятрова), Марутка («Выбух» М.Крукава і Г.Церпілоўскага). Сярод інш. партый: Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Джордж) (н. 6.12.1920, г. Стэйнфарт, Вялікабрытанія),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Замежны чл.Рас.АН (1988). Вучыўся ва ун-це г. Лідс і Кембрыджскім ун-це (1938—41). З 1945 у Кембрыджскім, з 1955 у Шэфілдскім ун-тах. З 1963 праф., у 1966—85 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі, адначасова ў 1968—72 прэзідэнт Міжнар.к-та па фотабіялогіі. Навук. працы па даследаванні быстрых фотахім. рэакцый у газавай і кандэнсаванай фазах. Стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разам з Р.Дж.Р.Норышам;1950) і адну з першых установак імпульснага лазернага фатолізу. Даследаваў механізм першасных фотахім. рэакцый на мадэльных сістэмах фотасінтэзу. Устаноўлены медаль імя П. (1986) за лепшыя працы па фотахіміі. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Норышам і М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАБЯРЭ́ЖНАЯ УКРАІ́НА,
гісторыка-геаграфічная назва укр. зямель на правым беразе р. Дняпро (без Галіцыі), што паводле Андросаўскага перамір ’я 1667 засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай. Ахоплівала тэр. сучасных Кіеўскай (без Кіева), Чаркаскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Ровенскай і Валынскай абласцей. У 1663—1704 існавала правабярэжнае ўкр. казацкае гетманства. Пасля няўдалай вайны Рэчы Паспалітай з Турцыяй, у 1672—99 частка П.У. (Падолія і прылеглыя землі) належала Турцыі. На П.У. адбываліся буйныя казацка-сял.нац.-вызв. і антыфеад. паўстанні, у т. л. рух С.П.Палія (1702—04) і Калііўшчына (1768). Паводле другога (1793) і трэцяга (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай (1793) П.У. адышла да Рас. імперыі. З 1917 у складзе Украіны. У наш час назва «П.У.» ўжываецца як геагр. тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́НАЎ-САКАЛО́Ў (Ігар Васілевіч) (18.6.1907, с.Вял. Якшань Ніжагародскай вобл., Расія — 19.5.1996),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1929 у Фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава, адначасова (з 1947) праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, гал. рэдактар час. «Химия и жизнь» (з 1964). Навук. працы па фізікахіміі аэрадысперсных сістэм. Распрацаваў метады даследавання аэразоляў (1933—39), даследаваў законы іх фільтрацыі. Прапанаваў метад атрымання і тэхналогію вытв-сці прынцыпова новых звышэфектыўных тонкавалакністых фільтравальных матэрыялаў (фільтры П.; 1936—38), а таксама матэрыялы для засцярогі ад вытв. і бытавога шумаў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Волокнистые фильтрующие материалы ФП. М., 1968 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лётка1 ’малая адтуліна ў вуллі ці ў калодзе пчол’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.; слуц., КЭС; слаўг., Нар. сл.; глыб., вілен., ашм., іўеў., воран., З нар. сл.; рас., Шатал.; жлоб., добр., Мат. Гом.), лётак ’тс’ (Бяльк.), лётачка ’тс’ (лаг., Жд. 2). Да лётаць (гл.). Параўн. таксама ле́тка2.
Лётка2 ’буйная шраціна, круглая куля’ (ТС), малар. ’шрот’ (Сіг.), укр.льотка ’буйны шрот’ запазычаны з польск.lotka ’тс’, якое паходзіць з ням.Loth ’кавалак свінца ў якасці снарада’ або з ням.Lauf‑kugel ’малая куля’ > польск.lofka (Слаўскі, 4, 337). Няясна, аднак, паходжанне рус.уральск.лётка ’ружэйны карцеч’.
Лётка3 ’малы лешч вагою да 1/2 фунта’ (Касп.), рус.лётка ’гусцяра’ (Зах. Дзвіна). Да ле́тка3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нататое, натотое ’наўмысна, назло’ (драг., З нар. сл.). Вынік замены другой часткі слова тыпу на-зло займеннікавым спалучэннем татое ’тое самае’ (рэдуплікацыя ўказальнага займенніка, гл. той), магчыма, з-за танізацыі. Параўн. падобныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус.нарастото (на‑рас‑тото) з на распустинку ’асаблівы спосаб завязвання хусцінкі на галаве ў жанчын’ (Фасмер, 3, 446), польск.nietota ’расліна Lycopodium’ з *nie to ta, «бо чараўнічых раслін нельга называць па імені» (Брукнер, 362), чэш.toten ’расліна Sanguisorba’ са спалучэння to ten ’гэта той’, сапраўдная назва табуізуецца, каб расліна не страціла сваіх магічных здольнасцей (Махэк₂, 648). Бел.тол ’рагулькі’, відаць, з * мацер божэй то е ’што належыць божай мацеры’, параўн. мацер божое слёзкі ’дрыгучка’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэпнік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг.поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск.ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ.stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат.stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус.пск., цвяр.пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен.pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ.pýkšt ’лясь’, лат.paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.
Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр.пу́кти ’лопнуць’, рус.пск., наўг.пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рха ’перхаць, паршы ў жывёлы’ (кобр., ЛА, 1), purxa ’яйка без шкарлупіны’ (КАБ). Да парх, пу́рхаць, пе́рхаць (гл.) < прасл.*pьrchati ’ляцець, бегчы’; сюды ж пу́рхаўка ’порхаўка’ (мядз., Шатал.; кам., іван., лін., беласт., Жыв. сл.; ЛА, 1), пурхо́ўка ’тс’ (рас., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пу́рхватка ’тс’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ), пу́рхаўка, пурхо́ўка ’суквецце рагозу’ (жлоб., Мат. Гом.), пурхо́ўка ’тс’ (докш., бяроз., барыс., в.-дзв., Сл. ПЗБ; ЛА, 1): пурхоўкі етыяў падушку абрывалі (б.-каш., Мат. Гом.), параўн. рус.пу́рхавица, пурхавка ’порхаўка’, польск.purchawka ’тс’, а таксама ’валляк’, ст.-польск.parchawka; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца экспрэсіўным характарам і “гукаімітатыўным” паходжаннем асновы слоў. Паводле Пельцовай (Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 144), назва для ’порхаўкі’ — арэальнае беларуска-ўкраінска-ўсходнепольскае ўтварэнне на праславянскай аснове.