АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Іванаўна

(н. 7.2.1928, Казань),

расійскі антраполаг. Д-р гіст. н. (1969), акад. Рас. АН (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1951). Працуе ў НДІ антрапалогіі імя Дз.М.Анучына. Распрацавала комплексную праграму морфафізіял. даследаванняў у антрапалогіі, па ёй вывучала насельніцтва розных рэгіёнаў Усх. Еўропы. Даследавала краніялагічныя серыі ўсх. славян 11—15 ст. у параўнанні з матэрыяламі пахаванняў зах. і паўд. славян, балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў.

Тв.:

Этногенез восточных славян по данным антропологии. М., 1973;

Географическая среда и биология человека. М., 1977;

Адаптивные процессы в популяциях человека. М., 1986.

Л.І.Цягака.

т. 1, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)