уключае галіны вытв-сці па перапрацоўцы прамысл. і с.-г. сыравіны. Да яе адносяцца прадпрыемствы па вытв-сці чорных і каляровых металаў, пракату, хім. і нафтахім. прадуктаў, машын і абсталявання, вырабаў дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, цэменту і інш.буд. матэрыялаў, прадпрыемствы па рамонце прамысл. вырабаў, цеплаэлектрастанцыі, тэкстыльная, мясная, цукр.прам-сць і інш. Доля апрацоўчай прамысловасці ва ўсёй прамысл. прадукцыі адлюстроўвае ступень індустр.развіцця краін і прагрэсіўнасць галіновай структуры прам-сці. У структуры прам-сці Беларусі пераважае апрацоўчая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т РЫ́НКУМіністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
Створаны ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ па вывучэнні попыту насельніцтва на тавары нар. спажывання і кан’юнктуры гандлю. Асн. кірункі дзейнасці: навук.-даследчае, інфарм.-метадычнае і практычнае забеспячэнне фарміравання і рэгулявання ўнутр. рынку тавараў і паслуг на Беларусі; комплексныя даследаванні рынку тавараў нар. спажывання, праблем структурнай перабудовы сферы гандлю; удасканаленне тэарэт. і арганізацыйна-практычных асноў вывучэння рынку; даследаванне сац.-эканам. праблем спажывання; прагназаванне развіццяасн. элементаў і прапорцый рэгіянальнага рынку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ЎЗРО́СТ,
паказчык, які характарызуе пэўны этап развіцця арганізма з уласцівай яму сукупнасцю абменных, марфал., функцыян. і рэгулятарных асаблівасцяў і адаптыўных магчымасцяў, якія мяняюцца з цягам часу. Вызначаецца станам скуры і яе вытворных, зубоў, ступенню акасцянення шкілета, вастрынёй зроку, дыяпазонам акамадацыі хрусталіка і інш. Біялагічны ўзрост можа не адпавядаць храналагічнаму — апярэджваць ці адставаць ад яго. Тэмп біял. узроставых змен залежыць ад спадчыннасці і ўмоў навакольнага асяроддзя (для чалавека — умовы быту, харчаванне, прафес. шкоднасці, хранічныя інтаксікацыі алкаголем, наркотыкамі, нікацінам і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЎШ (Віктар Іванавіч) (н. 24.8.1930, г. Брэст),
бел. філосаф і прававед. Д-рфілас.н. (1982), праф. (1987). Скончыў Кіеўскі ун-т (1955). Выкладаў у ВНУ Брэста і Мінска. З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1989—95 нам. дырэктара). Даследуе сац. філасофію і тэорыю развіцця грамадства, замежныя ідэйна-паліт. плыні, праблемы футуралогіі, філасофіі, гісторыі, палітыкі, права. Аўтар прац «Сацыяльная тэхналогія» пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976), «Футуралогія і антыкамунізм» (1977), «Рэальны сацыялізм і сучасныя «крыжаносцы» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНТ (Фёдар Фёдаравіч) (Іаган Фрыдрых; 25.5.1802, г. Ютэрбог, Германія — 15.7.1879),
расійскі заолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1833). Скончыў Берлінскі ун-т. У 1826—31 працаваў у ім (з 1831 праф.). З 1831 у Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заал. музей Пецярбургскай АН, у 1857—69 праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і інш. пазваночных. Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т. 1—2, 1829—34), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ ЛЕ́КСІКА,
частка слоўнікавага складу сучаснай мовы, якая свабодна ўжываецца ў штодзённых зносінах ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Проціпастаўляецца пасіўнай лексіцы. Актыўная лексіка ўключае агульнаўжывальныя словы і тэрміны, прафесіяналізмы, эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку і інш. Па-за межамі яе знаходзяцца архаізмы і неалагізмы. У працэсе развіцця грамадства і мовы словы могуць пераходзіць з актыўнай лексікі ў пасіўную і наадварот. Ад актыўнай лексікі мовы неабходна адрозніваць актыўную лексіку асобнага носьбіта мовы, якая залежыць ад яго прафесіі, адукацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРАПІДО́Зпчол, акароз, акарыёз,
кляшчовая хвароба, небяспечная хранічная інвазійная хвароба рабочых пчол, матак і трутняў, якая выклікаецца паразітаваннем кляшча Acarapis Woodi. Пашырана ў краінах Еўропы. Да акарапідозу ўспрыімлівыя ўсе пароды. Кляшчы адкладваюць яйцы ў трахеі, і на 3—6-ы дзень утвараюцца лічынкі. Цыкл развіцця 10—16 сут. На адной пчале можа паразітаваць да 150 кляшчоў. З моманту заражэння адзінкавых пчол да пашкоджання 50% сям’і праходзіць 3—5 гадоў. Ранняй вясной хворыя пчолы не могуць узняцца ў паветра, падаюць на зямлю, сядзяць кучкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ШАФ ((Biscoff) Тэадор Людвіг) (28.10.1807, г. Гановер, Германія — 5.12.1882),
нямецкі анатам, эмбрыёлаг і фізіёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1846). Праф. (1836). Вучыўся ў Бонскім і Гейдэльбергскім ун-тах. За 1836 працаваў у Гейдэльбергскім, Гісенскім, Мюнхенскім ун-тах. Даследаваў раннія стадыі развіцця зародка млекакормячых, увёў паняцці пра зародкавыя пласты (экта-, меза- і энтадэрму), апісаў працэс драблення яйца (1838). Выявіў у крыві жывёл кісларод і свабодную вуглекіслату, займаўся параўнальным вывучэннем мозга малпаў і чалавека. Абагульніў даныя ў манаграфіі «Эмбрыялогія чалавека і пазваночных жывёл» (1842).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЭЙК ((Wijk) Нікалас ван) (4.10.1880, г. Дэлдэн, Нідэрланды — 25.3.1941),
галандскі славіст і балтыст. Праф. Лейдэнскага ун-та (з 1913). Даследаваў стараслав. і жывыя слав., а таксама балтыйскія мовы; іх фаналагічныя і акцэнтныя сістэмы, слав. фальклор, рус. і польск. л-ры. Пачаўшы з індаеўрапеістычных і германістычных даследаванняў, перайшоў да вывучэння праслав. мовы і сфармуляваў палажэнні аб тэндэнцыях да гармоніі і ўзыходзячай гучнасці склада як асноўных фактарах развіцця праслав. гукавой сістэмы.
Тв.:
Рус.пер. — История старославянского языка. М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБРО́ ((Debreu) Джэрард) (н. 4.7.1921, г. Кале, Францыя),
франка-амерыканскі эканаміст. Вучыўся ва ун-тах Францыі, ЗША, Скандынавіі. Д-рэканам.н. (1956). Быў супрацоўнікам Нац. цэнтра навук. даследаванняў, Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це, з 1962 праф. эканомікі і матэматыкі Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Даследаванні ў галіне эканаметрыі (вывучэнне канкрэтных колькасных узаемасувязей эканам. аб’ектаў і працэсаў з дапамогай матэм. і статыст. метадаў і мадэлей), тэорыі агульнага эканам.развіцця (гранічнай карыснасці тэорыя, эканамічнай раўнавагі тэорыя). Нобелеўская прэмія 1983.