КЛУА́ТР (франц. cloître ад лац. claustrum закрытае месца, пазней — манастыр),

крытая аркадная галерэя-абход вакол прамавугольнага двара манастыра ці царк. комплексу, тыповая для раманскай і гатычнай архітэктуры.

т. 8, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

replace [rɪˈpleɪs] v.

1. замяня́ць

2. (by/with) замяшча́ць (кім-н./чым-н.);

He was replaced by Tom on the team. Яго ў камандзе замяніў Том.

3. кла́сці/вярта́ць на ме́сца;

He replaced the book on the shelf. Ён паставіў кнігу на месца, на паліцу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мо́крый мо́кры;

мо́края ку́рица мо́края ку́рыца;

то́лько мо́крое ме́сто оста́нется то́лькі мо́крае ме́сца застане́цца;

глаза́ на мо́кром ме́сте во́чы на мо́крым ме́сцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Неспакойна сядзець, круцячыся, соўгаючыся з месца на месца. Гольдзін выціраў пот, ёрзаў, занатоўваў нешта ў блакнот і раптам перапыняў таго, хто выступаў. Шамякін. Рэгістратару не цярпіцца, ёрзае па крэсле туды і сюды. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалапу́цтва, ‑а, н.

Разм. Уласцівасць шалапутнага; паводзіны, учынкі шалапута. Ледзь-ледзь прымусіла скончыць дзесяць класаў. На працы доўга не заседжваецца, скача з месца на месца, выбірае, дзе менш угінацца трэба... Прычынай такога Ірчынага шалапуцтва Галя лічыла яе прыгажосць. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго-што. Рухаючы, скрануць з месца; перамясціць. Вось малады дубок, як ні руш — не зрушыш, глыбока ў родную глебу паўрастала карэнне. Лужанін.

2. Скрануцца з месца; рушыць. Лабановіч зрушыў з месца і пайшоў у той бок, куды паляцеў і зараз жа знік магутны поезд. Колас. Сонца зрушыла з поўдня і пайшло ніжэй. Чорны.

•••

Горы зрушыць — выканаць вялікую, цяжкую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Stlle f -, -n ме́сца, пункт;

etw. an die rchtige ~ stllen паста́віць што-н. на ме́сца;

an ~ (G, von D) заме́ст (каго-н., чаго-н.);

an j-s ~ trten* замяшча́ць каго́-н.; стаць [заня́ць] чыё-н. ме́сца;

sich an j-s ~ verstzen паста́віць сябе́ на чыё-н. ме́сца;

nicht von der ~! ні з ме́сца!;

die Zahl 100 hat drei ~n 100 – трохзна́чны лік

2) ме́сца, уры́вак, ча́стка; мо́мант; паса́ж

3) ме́сца, паса́да, рабо́та, слу́жба;

sich um ine ~ bewrben* дабіва́цца ме́сца

4) шта́тная адзі́нка

5) інста́нцыя, устано́ва

6):

auf der ~ неадкла́дна;

an Ort und ~ sein быць на ме́сцы;

zur ~ sein вайск. прыбы́ць, з’яві́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БІКІ́НІ (Bikini),

атол у Ціхім ак., у архіпелагу Маршалавых астравоў. Апека ЗША. Пл. каля 5 км². Месца правядзення ядзерных выпрабаванняў ЗША у 1946—58. Жыхары эвакуіраваны ў 1946.

т. 3, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́СТАНЬ,

спецыяльна абсталяванае каля берага месца стаянкі рачных суднаў. Прызначана для пасадкі ці высадкі пасажыраў, грузавых і інш. аперацый. Бываюць стацыянарныя (натуральныя ці штучныя берагавыя) і плывучыя (дэбаркадэры).

т. 13, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЦЭ́НТА (лац. placenta ад грэч. placus аладка),

1) дзіцячае месца, орган сувязі зародка з целам маці ў перыяд унутрычэраўнага развіцця. Ёсць у чалавека, плацэнтарных млекакормячых жывёл, у некат. хордавых і беспазваночных. Выконвае трафічную, дыхальную, выдзяляльную, бар’ерную, эндакрынную, імунапратэктыўную функцыі. П. млекакормячых утворана вырастамі вонкавай абалонкі зародка (харыёнам) і слізістай сценкі маткі. У даношанага плода чалавека П. мае форму плоскага дыска дыяметрам 17—20 см, таўшчынёй 2—4 см, масай 500—600 г. Парушэнні функцыі П. выклікаюць невыношванне цяжарнасці, таксікозы цяжарнасці.

2) У кветкавых раслін П., ці семяноід — месца закладкі і прымацавання семязавязі.

А.​С.​Леанцюк.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)