ГУПЯНЕ́Ц (Піліп Аляксеевіч) (18.10.1910, в. Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.9.1981),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну на фронце са жн. 1944. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Гупянец вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 2 агнявыя пункты праціўніка; на подступах да р. Одэр агнём з кулямёта адбіў контратаку ворага; у баі за г. Бернаў (Германія) знішчыў 2 агнявыя пункты ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Сямён Шоламавіч) (20.12.1915, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 23.4.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Тамбоўскае кав. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч.вайну з ліп. 1941 на Зах., Бранскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэнант Гурэвіч вызначыўся ў ноч на 25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад с. Даматкань Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Пасля вайны працаваў у Мінску на прамысл. прадпрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НСКІ (Міхаіл Іосіфавіч) (н. 21.11.1901, в. Малая Каменка Бабруйскага р-на Мінскай вобл.),
генерал-лейтэнант (1945). У 1921—24 вучыўся ў 1-й Аб’яднанай ваен. школе імя ВЦВК, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919, удзельнік грамадз. вайны. У 1933—38 на дыпламат. рабоце. У Вял.Айч.вайну на Зах., Паўд.-Зах, 1-м Укр. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Да 1960 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЕР ((Geyer) Фларыян) (каля 1490, г. Гібельштат, Германія — 10.6.1525),
адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у Сялянскую вайну 1524—26 у Германіі. Імперскі рыцар. У 1519—23 на вайск. і дыпламат. службе ў магістра Тэўтонскага ордэна Альбрэхта Брандэнбургскага. Вясной 1525 узначаліў адзін з рэв.сял. атрадаў у Франконіі (т.зв. «Чорны атрад»), Дамогся пашырэння паўстання на 9 гарадоў. Выступаў за скасаванне прывілеяў дваранства і царквы. Забіты ў час задушэння паўстання войскамі Швабскага саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ БОЙ 1942,
аперацыя 2-й імя Панамарэнкі і 4-й Бел.партыз. брыгад па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Езярышча Віцебскай вобл. 7 вер. ў Вял.Айч.вайну. Мэта — сарваць перавозкі па чыг. Невель—Віцебск. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў нач. аб’яднанага штаба партыз. войск Полацкай зоны А.Я.Марчанка. У ходзе бою партызаны знішчылі чыг. станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем, папсавалі чыг. палатно, забралі апаратуру дыспетчарскага кіравання і радыёапаратуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАШО́Ў (Іван Міхайлавіч) (26.9.1911, г. Лепель Віцебскай вобл. — 8.5.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1936), Ваен.-паветр. акадэмію (1943). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч.вайну камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е. — удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны. У 1943 зрабіў 94 баявыя вылеты. У час аднаго з баёў трапіў у палон, уцёк, прабраўся да сваіх. Страціў нагу, але лятаў на баявыя заданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛУДЗЕЎ (Навум Ільіч) (13.1.1922, г. Гомель — 9.12.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў армейскія курсы парторгаў і камсоргаў (1944), курсы перападрыхтоўкі каманднага саставу (1946), Мінскі юрыд.ін-т (1950). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч.вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі. Камандзір мінамётнага разліку мал. сяржант Ж. вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад г. Крамянчуг Палтаўскай вобл. (Украіна). Да 1970 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (1904, г. Барысаў Мінскай вобл. — 15.6.1944),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Мінскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч.вайну. З 1939 заг. аддзела Чашніцкага, 1-ы сакратар Куранецкага райкомаў КП(б)Б. Са жн. 1942 у тыле ворага, у кастр. 1942 — ліп. 1943 кіраўнік Барысаўскага падп. міжрайпартцэнтра, потым чл. Вілейскага падп. абкома КП(б)Б, упаўнаважаны па паўд.-ўсх. зоне Вілейскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́КА-ЗАРАКО́ЎСКІ (Баляслаў Францавіч) (30.3.1894, г. Полацк Віцебскай вобл. — 2.12.1963),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. У 1932—41 нач. кафедры Ваенна-інж. акадэміі, дацэнт Маскоўскага гідрамеліярац. ін-та. У Вял.Айч.вайну на Зах. і 1-м Бел. франтах, камандзір палка, дывізіі, нам.нач. штаба 1-га Бел. фронту. У 1944—48 на адказных пасадах у Войску Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУў Вялікую Айчынную вайну,
аператыўны орган пры ваен. савеце Зах. фронту па кіраўніцтве партыз. рухам і арганізацыі ўзаемадзеяння партызан з Чырв. Арміяй у паласе фронту. Створаны 30.5.1942 паводле пастановы Дзярж.к-та абароны. 5.10.1942 перайменаваны ў прадстаўніцтва ЦШПР на Зах. фронце, 2.7.1943 — у Смаленскі штаб партыз. руху, 4.1.1944 — у аператыўную групу БШПР на Зах. фронце. Начальнікі штаба С.С.Бельчанка, Дз.М.Папоў, А.А.Прохараў.