бало́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брадзя́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Тое, што і валацуга, бадзяга 2. [Алесь:] — А то ты [Мікалай] сам брадзягаю жывеш, а пра іншых клапоцішся... Чорны. [Даніла:] — Марынка, чула ты брадзягу? Ой, абармот жа, абармот! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампіля́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца кампіляцыяй, аўтар кампіляцыі. Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Грошы або другія каштоўнасці, схаваныя або закапаныя дзе‑н. Шукаць клад. Клад манет. □ Навошта той клад, калі ў дзетках лад. Прыказка.
2. Разм. Пра тое, што мае вялікую вартасць, каштоўнасць. Для партызан.. [клунак з медыкаментамі] вялікі клад. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кур’е́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кур’ера. Кур’ерскія абавязкі. // у знач. наз. кур’е́рскі, ‑ага, м. Тое, што і кур’ерскі поезд. У гэты момант лютым змеем Ляціць кур’ерскі. Задрыжалі Усе шыбы ў вокнах на вакзале. Колас.
•••
Кур’ерскі поезд гл. поезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Тое, што і летуцець. Летуценіў Андрэй [аб няяўцы ў суд], а ногі неслі яго ўсё бліжэй да будынка земскай управы. Колас. Цімка ўставаў, адчыняў акно і садзіўся на падаконнік — любімае месца студэнтаў увесну: яны тут загаралі, рыхтавалі лекцыі, летуценілі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Аднакр. да лізаць.
2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́пат, ‑у, М ‑паце, м.
Тое, што і лапатанне. Асцярожныя глушцы, не падпускаючы і блізка да сябе чалавека, з цяжкім і рэзкім лопатам крыл[а]ў узнімаліся ўверх і знікалі паміж дрэвамі. Гурскі. Звоняць чаркі, трашчаць скваркі, Лопат, гоман, смех і крык... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля 1, прыназ. з Р.
Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.
ля 2, нескл., н.
Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
[Іт. la.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)