Вы́даба ’сукупнасць хатніх рэчаў, патрэбных гаспадыні’ (ст.-дар., Нар. сл.), вы́дабіць ’выштукаваць, вымеркаваць’ (дзярж., Нар. сл.). Да даба (гл.); параўн. на́даба ’патрэба’, надо́ба ’адзенне’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́йня ’месца мыцця бялізны на рацэ’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да npaifb (гл.), аформленае прадуктыўным суфіксам ‑ня, што ўтварае назвы памяшканняў і пад.: стайня, майстроўня і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распрэ́гчы ’вызваліць каня ад вупражы’ (ТСБМ), разпрагчы́ ’тс’ (Ласт.). Параўн. рус. распря́чь ’тс’, славен. razpreči ’тс’, балг. разпре́гна ’тс’ і інш. Прасл. *orz‑pręgti, гл. упрэгці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́нчыць ’патанчаць’ (Нас.), тонча́ті ’худзець, марнець’ (беласт., Сл. ПЗБ), то́нчаті ’тс’ (Вруб.), сюды ж то́нчык, то́ньчык ’тонкі канец бервяна, жардзіны і інш.’ (ТС). Да то́нкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак., што.

Скрыць, утаіць ад іншых (думкі, пачуцці і інш.). Затаіць сваю віну. Затаіць крыўду. Затаіць мару. □ Рэдкі казак не затаіў нянавісць да палкоўніка, калі была абвешчана воля апошняга: кожны казак, як і салдат, мусіў быў праходзіць строй. Мікуліч. Бацька будзе злаваць. Злосці сваёй ён не выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе. Галавач.

•••

Затаіць дыханне (дых, дух) — стрымаць дыханне (перастаць дыхаць ад вялікага хвалявання, здзіўлення і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарачыня́, ‑і, ж.

1. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам, печчу і інш. З поля.. шугалі хвалі гарачага паветра. Сцяпан ажно захлынуўся ад гарачыні. Шамякін. Ад печы дыхала гарачынёй. Алешка. // Гарачы летні час; спёка. Над палеткамі вісіць жнівеньская гарачыня. Васілевіч.

2. Цеплыня, якая выклікаецца ў целе прылівам крыві ў час моцнага душэўнага ўзрушэння. Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь у сярэдзіне каля сэрца. Колас.

3. перан. Парыў, запал. Гарачыня пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дада́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння. Былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Колас.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.

3. Большы, чым нуль. Дадатны лік. Дадатная велічыня. Дадатная тэмпература.

4. Які мае адносіны да віду электрычнасць часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш. Дадатны зарад.

5. у знач. наз. дада́тнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца станоўчымі якасцямі; проціл. адмоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блака́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.

2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой‑н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.

3. Выключэнне функцыі якога‑н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.

[Англ. blockade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутафо́рыя, ‑і, ж.

1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі (мэбля, зброя, пасуда і інш.), а таксама штучныя прадметы, выстаўленыя на вітрынах магазінаў замест сапраўдных. [Артысты] самі майстравалі ўсю бутафорыю, дапамагалі шыць адзенне, развучвалі песні і танцы. Сяргейчык.

2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. Смешна цяпер Змітраку, што ён тры гады жыў марамі аб ёй, вучыўся лепш за ўсіх толькі дзеля яе, а яна [Іна] аказалася для яго бутафорыяй. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)