ПРОЦІТА́ НКАВЫ РАКЕ́ ТНЫ КО́ МПЛЕКС (ПТРК ),
сукупнасць функцыянальна звязаных баявых і тэхн. сродкаў для паражэння браніраваных цэлей процітанкавымі кіроўнымі ракетамі; від процітанкавага ўзбраення . У ПТРК уваходзяць: пускавая ўстаноўка, ракеты, апаратура абслугоўвання і праверкі. Пускавая ўстаноўка складаецца з апаратуры прыцэльвання, фарміравання і перадачы каманд кіравання ракеце. Бываюць пераносныя, буксіравальныя, самаходныя (у т. л. на базе танкаў), верталётныя і інш. ; паводле сістэмы кіравання — ручныя, паўаўтаматычныя, аўтаматычныя; паводле скорасці палёту ракет — дагукавыя, звышгукавыя. У пераносных ПТРК далёкасць пуску ракет 40 м — 3 км , у самаходных і верталётных — да 5 км .
Г.М.Грысенка , Р.І.Флярко .
Пераносны процітанкавы ракетны комплекс 9К 111 «Фагот» (СНД).
т. 13, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інструме́ нт , -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Прылада для выканання якой-н. работы.
Хірургічны і.
Сталярны і.
2. -у, зб. Сукупнасць такіх прылад.
Хатні і.
3. -а. Тое, што і музычны інструмент.
Духавыя інструменты.
4. -а, перан. Сродак для дасягнення чаго-н.
Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.
○
Музычны інструмент — спецыяльная прылада для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру, выканання музыкі.
|| прым. інструмента́ льны , -ая, -ае (да 1—3 знач. ).
І. цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збо́ рны , -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.
З. пункт.
2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.
Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.
З. дом.
Зборныя канструкцыі.
Зборнае домабудаўніцтва.
4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.
З. літаратурны вобраз.
5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.
Зборныя назоўнікі.
|| наз. збо́ рнасць , -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сро́ дак , -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.
1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.
Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.
2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.
Сродкі вытворчасці.
Сродкі сувязі.
3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.
Мова — важнейшы с. зносін.
4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.
Сродкі ад крывянога ціску.
С. ад кашлю.
5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.
Абаротныя сродкі.
Чалавек са сродкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэко́ р
(фр. décor, ад лац. decorare = упрыгожваць)
сукупнасць дэкаратыўных элементаў у архітэктуры.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
камфо́ рт
(англ. comfort)
сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць (напр. жыць з камфортам).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
індало́ гія
(ад гр. Indos = Інд + -логія )
сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мастацтва, мову і літаратуру Індыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карыяты́ п
(ад карыя- + тып )
сукупнасць храмасом дыплоіднага набору, характэрнага для клетак дадзенага віду раслінных або жывёльных арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэнсіме́ трыя
(ад лац. densus, densi = густы, шчыльны + -метрыя )
сукупнасць метадаў вымярэння адноснай шчыльнасці вадкасцей і цвёрдых цел.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аэрасфе́ ра
(ад аэра- + сфера )
сукупнасць наземнай атмасферы , глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы ), адна з абалонак Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)