праліпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм. Ліпець некаторы час. Першае, што мільганула ў галаве, як Сяргей ступіў па свой панадворак, было: «Хата як асела! Доўга не праліпіць». Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамата́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што або чым.

Матаць некаторы час (гл. матаць ​1).

прамата́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Растраціць неэканомна, неразумна. Праматаць грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

1. Правесці лінію, робячы які‑н. чарцёж, малюнак. Прачарціць маршрут на карце.

2. і без дап. Чарціць некаторы час. Прачарціць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашту́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Штурхаючыся, пралезці, прабрацца (праз натоўп). Праштурхацца ў першыя рады. □ Праштурхацца бліжэй да шыбеніцы не было ніякай магчымасці. Машара.

2. Штурхацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

які́-ніякі́, якая-ніякая, якое-ніякое; займ. неазначальны.

Разм.

1. Некаторы, нейкі. Якія-ніякія дрэвы абгарэлі.

2. Які папала; няважны, нязначны. Плечы старога былі прыкрыты якімі-ніякімі лахманамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што.

1. Ссукаць, перасукаць усё, многае. Пасукаць усю пражу.

2. і без дап. Сукаць некаторы час. З паўдня пасукала ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Сумаваць некаторы час. Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, Пасумуем па сваёй краіне, Песню «А ў бары, бары» спяём. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Высушыцца — пра ўсё, многае.

2. Сушыцца некаторы час. — Вунь у тым пакоі грубка гарыць, пасушыцца можна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.

2. Растармасіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)