струна́, -ы́, мн. стру́ны і (зліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.
1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.
Цымбальныя струны.
2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).
Струны тэніснай ракеткі.
3.перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.
Лепшыя струны душы.
◊
Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.
|| памянш.стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.
|| прым.стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. аркестр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.
2.мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.
Пайсці на эцюды.
3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.
Лінгвістычныя эцюды.
4. Музычны твор віртуознага характару.
Эцюды Чэрні для цымбалаў.
5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).
Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.
Паказаць э.
|| прым.эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
до́мік, ‑а, м.
Памянш.-ласк.да дом; невялікі дом. // Невялікая пабудова для птушак, звяроў, пчол і пад. Бацька .. [Міхасёў] быў яшчэ пчаляром, і ўсё з калод мёд выкачваў, домікаў не прызнаваў.Б. Стральцоў.
•••
Картачны домік — пра меркаванні, разлікі і пад., якія не маюць пад сабой трывалай асновы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
crunch
[krʌntʃ]1.
v.t.
хрумста́ць; разду́шваць (з трэ́скам)
2.
v.i.
хрусьце́ць; рыпе́ць
The snow crunched under our feet — Сьнег хрусьце́ў пад нага́мі
3.
n.
1) хрумста́ньне n.
2) рыпе́ньне n.
3) Sl. выраша́льная ста́дыя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мало́дшы, -ая, -ае.
1. Меншы па гадах у параўнанні з кім-н., самы малодшы па ўзросце.
М. брат.
М. ў сям’і.
2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службовым становішчы.
М. навуковы супрацоўнік.
М. лейтэнант.
3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.).
Настаўнік малодшых класаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арабе́ска, -і, ДМ -бе́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва, пазней у арабскім стылі (спец.).
2.мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).
|| прым.арабе́скавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гле́ба, -ы, мн. -ы, глеб, ж.
1. Верхні слой зямной кары.
Гліністая г.
2.перан. Аснова, апора.
Падрыхтаваць глебу для перагавораў.
◊
Выбіць глебу з-падчыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.
|| прым.гле́бавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лаз, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікая адтуліна ў чым-н., праз якую можна пралезці, пранікнуць куды-н.
Л. у плоце.
2. Адтуліна ў сценцы апарата, машыны, катла і пад. для пранікнення ўнутр з мэтай агляду, рамонту, запраўкі (спец.).
|| прым.ла́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запрэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.
З. сабак.
У адной запрэжцы (таксама перан.: у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).
2. Вупраж, збруя.
◊
Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канцэнтрацы́йны, -ая, -ае.
У выразе: канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і фізічнага знішчэння ваеннапалонных, палітычных праціўнікаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад. (у перыяд Другой сусветнай вайны ў фашысцкай Германіі і акупаваных ёю краінах, а таксама ў краінах з таталітарным рэжымам у час рэпрэсій) [першапачаткова лагер для ваеннапалонных].
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)