zwei Flíegen mit éiner ~ schlágen*≅ адны́м уда́рам двух за́йцаў забі́ць;
éine gróße ~ háben мець до́ўгі язы́к, пахваля́цца;
halt die ~!груб. змо́ўкні!, загло́хні! заткні́ся!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вуця́ ’качаня’ (брагін., Ант., 246: «Пытай, маці, да ў шэрага вуцяці… Да шэрае вуця да й на моры начуе…»); параўн. укр.утя́, род. скл. утя́ти ’тс’ (але дзіцячае у́тя, род. скл. у́ти ’качка’), вутя́ (палес.), рус.утя́, ву́тя (бранск.) ’тс’. Відаць, архаізм; узыходзіць да прасл.*ǫws.
Ву́ця, род. скл. ву́ці дзіцячае ’качка’ (КЭС); параўн. укр.у́тя ’тс’. Хутчэй за ўсё трансфармаванае, згодна з асаблівасцямі ўтварэння т. зв. дзіцячых слоў (скарачэнне да двух кладоў, змякчэнне канцавых зычных, спецыяльная суфіксацыя і пад.), зыходнае слова тыпу ву́тва (ву́таўка), ву́тка (ву́тачка), вуцяня́ і пад.; параўн. ко́ця (< кот, коцік), ко́ся (< конь, конік) і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганта́ль ’ганталь’ (БРС, Сцяшк. МГ, Шат.). Укр.гонта́ль ’тс’, рус.дыял. (на тэрыторыі Літвы) го́нталь. Знешне падобнае на ўтварэнне ад гонт (гл.), суф. ‑аль. Але вельмі падазронае падабенства з фармацыямі тыпу ўкр.бретна́ль ’цвік для дошак’, гухна́ль ’цвік для падковы’, польск.hufnal і г. д., якія запазычаны з ням.Brettnagel, Hufnagel і дзе другая частка ням. складаных слоў (Nagel) прадстаўлена як ‑nal. Калі прыняць, што гонт некаторыя этымолагі выводзяць з ням.gant (дыял.), то можна лічыць, што магло існаваць і ням. (дыял.) gantnagel, з якога магло атрымацца (дысіміляцыя або выпадзенне аднаго з двухn — n) або *гонталь, або *готналь. Атрымалася першае.
3.(ткацкий стан) обл. кро́сны, род. кро́сен и красён ед. нет;
4.(штука ткани) обл. суво́й, род. суво́я м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бал, бала; мн. балы, балаў; м.
1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў.
2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала. □ На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс.Краўчанка.
3.Гіст. Шар для падачы голасу за каго‑н. на выбарах. // Голас, пададзены за каго‑н. шляхам апускання шара.
[Фр. balle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акуля́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі.Хомчанка.У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі.Колас.
2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.
•••
Акуляры наставіцьгл. наставіць.
Глядзець праз ружовыя акулярыгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канта́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцу знаходжання. Заразіцца пры кантакце з хворым.//перан. Цесная ўзаемная сувязь, узгодненасць у дзеяннях; узаемаразуменне. Устанавіць кантакт. □ Кантакт спявачкі з залай ўзнікае адразу, з першага слова песні, і мацнее з кожным тактам.В. Вольскі.
2. Судакрананне двух праваднікоў, дзякуючы якому ток з аднаго правадніка пераходзіць у другі, а таксама месца гэтага судакранання. Механік ўключыў электрапаяльнік, Алёша пачаў чысціць наждачнай паперай кантакты шчотак.Шамякін.// Прыстасаванне, якое забяспечвае падобнае судакрананне. Паправіць папсаваны кантакт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.
1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы.Дамашэвіч.
2. Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі.Няхай.Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раство́р, ‑у, м.
Аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога‑н. рэчыва ў вадзе або ў іншай вадкасці. Содавы раствор. □ [Тася Кабрынец] да свірка прыйшла, дзе пратручваюць сяброўкі ільнасемя. Пырскаюць на яго спецыяльным растворам, перамешваюць.Бялевіч.// Аднародная сумесь вяжучага матэрыялу, пяску і вады, якая ўжываецца ў буцаўніцтве. На рыштаваннях новых дамоў у руках муляроў мільгалі кельні са свежым растворам.Якімовіч.//Спец. Раўнамерная сумесь двух або некалькіх рэчываў. Газападобны раствор. Вадкі раствор. Цвёрды раствор.
•••
Фізіялагічны раствор — водны раствор солей, блізкі па сваіх уласцівасцях да плазмы крыві.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплаў1, сплаву, м.
Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў). Лёгкія сплавы. □ Акрамя адлівак з шэрага чыгуну, на некаторых заводах дарэвалюцыйнай Беларусі было асвоена прымітыўным спосабам ліццё медных сплаваў.«Весці».//перан. Злучэнне розных элементаў, частак і пад. чаго‑н. Мова літоўскіх летапісаў з’яўляецца своеасаблівым сплавам старой кніжнай мовы з элементамі жывой беларускай гаворкі.Шакун.[Паэма М. Танка] «Нарач» — смелая спроба зліць у адным сплаве элементы эпасу, лірыкі, драмы.Бярозкін.
сплаў2, сплаву, м.
Дзеяннепаводледзеясл. сплаўляць 2 — сплавіць 2 (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)