рух замёр der Verkéhr stóckte [kam zum Erlíegen];
2. (застыць на месцы) erstárren vi (s), starr sein;
заме́рці ад жа́ху vor Schreck erstárren [starr sein];
3. (пра гукі) erstérben*vi (s), verhállen vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.
1. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей). Назаўтра раніцай хлопчык прачнуўся ад шуму: на дварэ моцна гагаталі гусі, спалохана кудахталі куры.Ваданосаў.
2.Разм. Моцна, нястрымана смяяцца; рагатаць. — Эй, вы, слухайце! — крыкнуў Янка Тукала, зварачаючыся да сяброў і стараючыся іх перакрычаць. — Што вы гагочаце?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выра́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі.Галавач.// Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.
2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.
выразны́, ‑а́я, ‑о́е.
Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бух, выкл.
1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь.Колас.Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух!Васілёнак.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць 1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пісклі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі тонкі, вісклівы (пра голас, гукі). Тоненькім, пісклівым, як у птушкі, галаском .. [дзед Мірон] апавядаў майму бацьку былі.Бядуля.// Аб тым, хто мае такі голас. Пісклівы чалавек.// Які пішчыць (аб прадметах).
2. Які многа пішчыць, схільны да піску. — [Малыя] ўсе такія пісклівыя.Карпюк.Хто гнёзды ўе, хто ловіць мошак, — Сваіх пісклівых корміць крошак.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які хутка і многа гаворыць; многа сакоча. Сакатлівая жанчына. □ Сакатлівыя сойкі закрычалі ў блізкім яры.Самуйлёнак.// Уласцівы таму, хто сакоча (пра голас, гукі і пад.). Узяць сароку? Ды ў сарок Сакатлівы галасок.Калачынскі.// Пра часты адрывісты стук, падобны да сокату. Пачуўшы сакатлівую чаргу, Міша кінуў свайго каня, падаўся ў ельнік.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісця́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Са свістам, з прысвістам. — Ты хто такі? — свісцячым шэптам, з усіх сіл трымаючыся, каб не закрычаць, спытаў Гунава.Самуйлёнак.
2. Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі. Свісцячыя гукі./узнач.наз.свісця́чы, ‑ага, м.Цвёрды свісцячы. Мяккі свісцячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць). З узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад нагамі хлюпала вадкая гразь, і толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала: там ісці было лёгка і прыемна.Колас.Выцягнеш кій з багны, адтуль падымаюцца над вадой мутныя чорныя бурбалкі, пад нагамі пакрэктваюць кладкі, ды чаўкае, хлюпае дрыгва.Дзенісевіч.// З плёскатам стукацца аб што‑н. (пра хвалі). За бартом лайбы меладычна хлюпалі хвалі.Зарэцкі./убезас.ужыв.У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, дзе пляскаўся волкі вецер, Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна.Карпаў.
2. Рухацца па чым‑н. вязкім, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Па выбоістай гразкай дарозе хлюпалі колы.Шушкевіч.З вуліцы Ваця пачуў нейкую гаману. Па мокрым снезе хлюпалі чобаты і гумавыя бахілы, маленькія боцікі і чаравічкі.Грахоўскі.
3. Плакаць, усхліпваць. [Марына:] Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць!Губарэвіч.// Утвараць носам гукі, падобныя на хлюпат. Кудзін выціраў.. [слёзы] тыльным бокам рукавіц, хлюпаў носам, смаркаўся сабе пад ногі.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараба́н, ‑а, м.
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра або рамы, на якія з аднаго ці двух бакоў нацягнута скура. Бадзёрыя гукі труб і зычны стук барабана біліся ў шыбы вокан, вабячы Рыгора.Гартны.З вясны да восені кожнай раніцы чуюцца тут гукі горна, гулкія ўдары барабана, дзіцячыя галасы, смех, песні.Хомчанка.
2.Спец. У розных машынах і механізмах — рухомая дэталь, якая мае форму цыліндра. На версе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні.Пташнікаў.Сцёпка паспеў расстраляць усе патроны і зноў зарадзіў барабан.Хомчанка.
3.Спец. Цыліндрычная або шматгранная частка будынка, якая падтрымлівае купал. На выступе густа раслі дрэвы, а між дрэў шарэла вузкая будыніна, падобная на царкву без барабанаў і купалаў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам. [Пракоп] моцна соп носам, аддаючыся сузіранню свайго жыцця.Колас.Ціха сапуць, сплючы, дзеці, і рэдка-рэдка ціхенька сакатне пад печчу курачка, паварушыцца там і змоўкне.Гарэцкі.Іван сапе, чырванее і, злаўчыўшыся, дае па шапцы Ваську.Лынькоў./Разм. Пра з’явы прыроды. Рака па скалах хвалямі грукоча, Узмыленая, ярасна сапе.Панчанка.Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад снегу зямельцы снуе; Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст еіхраў спакойна заснуць не дае.Купала.//перан. Працуючы, пыхкаць, утвараць гукі з прысвістам (пра машыны, механізмы і пад.). Цягнік пыхкае параю і сапе.Скрыган.Сапуць мяхі ля горна.Зарыцкі.
2.Разм. Дзьмуць у што‑н. (звычайна пра дудку, жалейку). Сапці ў дудку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)