трэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трэніраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў добрую трэніроўку. Вышыня была вялікая, але ж для трэніраванага і здаровага чалавека яна не небяспечная. Алешка. // Добра развіты сістэматычнай трэніроўкай. [Юткевічу] здавалася, што бацька прыходзіць сюды для таго толькі, каб выхваляцца перад ім сваім дужым і трэніраваным целам. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́рсе, прысл.

У верхняй частцы чаго‑н.; угары; проціл. унізе. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна. Чорны. // У вышыні (у паветры, у небе). Уверсе пікіраваў самалёт. М. Ткачоў. У сонечныя дні стары Гарась, выбраўшыся з хаціны, вобмацкам апускаўся на палена пад стромкім, амаль высахлым дубам, які толькі высока ўверсе зелянеў дзвюма галінамі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаве́днік

1. Вялікая пушча (Слаўг.).

2. Куток прыроды (флоры ці фауны), які ахоўваецца асобна (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

легіён

(лац. legio, -onis)

1) асноўная арганізацыйная адзінка старажытнарымскага войска;

2) асобнае вайсковае фарміраванне ў некаторых замежных краінах;

3) перан. вялікая колькасць, мноства каго-н., чаго-н. (напр. л. зорак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мільён

(фр. million, ад іт. milione)

1) лік і колькасць, роўныя тысячы тысяч; абазначаюцца лічбай 1 з шасцю нулямі;

2) мн. вялікая колькасць каго-н., чаго-н. (напр. мільёны зорак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вы́дача ж., в разн. знач. вы́дача ж.; (товаров — ещё) о́тпуск м.;

в. пасве́дчанняў — вы́дача удостовере́ний;

в. злачы́нцаў — вы́дача престу́пников;

в. тава́раў — вы́дача (о́тпуск) това́ров;

в. праду́кцыі звыш пла́на — вы́дача проду́кции сверх пла́на;

вялі́кая в. — больша́я вы́дача

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мора, мо́рэ ’частка акіяна, вялікая прастора вады’, ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Бес., ТС), стол. ’заліты вадою луг’ (Нар. лекс.). Укр. море, рус. море ’мора’, ’возера’, польск. morze, н.-, в.-луж. mor jo, чэш. moře, славац. more, славен. morjȇ, серб.-харв. мо̏рје, макед. море, балг. море́, ст.-слав. море. Прасл. morje ’мора’. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãrios, mãrės ’Куршскі заліў’, жамайцк. ’мора’, ’Балтыйскае мора’, ст.-прус. mary, лат. mare, mara ’заліў’, гоц. marei ’мора’, ірл. muir, лац. mare ’тс’, з іншай ступенню чаргавання: ст.-в.-ням. muor ’лужына, балота’, ст.-фрыз. mâr ’роў, ставок’, англ. marsh, новав.-ням. Marsch ’забалочаная нізіна’, хецк. ma(r)‑marra ’балота’ (Фасмер, 2, 654–655 з л-рай). І.‑е. *mari ’мора, стаячая вада’, якое на слав. глебе пашырылася суфіксам ‑o‑, як ezero, pleso (Махэк₂, 374). Шпэхт (Dekl., 119) выводзіць і.-е. праформу *mor‑(u)‑ ’цёмны колер’, параўн. ст.-грэч. μόρυχοσ ’брудны, цемнаваты, змрочны’, каўказск. mere, merede, merevi ’вада, глыбіня, возера’, манг. möröвялікая рака’ (Скок, 2, 456; Бязлай, 2, 195; Гамкрэлідзэ–Іваноў, 672–3, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарано́ўкавялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі, звычайна фабрычнай работы’ (Бел. нар. адзенне, Сцяшк. Сл.; слуц., Нар. словатв.; Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’вялікая квяцістая хустка з махрамі’ (Жд. 2), ’вялікая квяцістая хустка ядвабнай работы’ (Паўл.), тарно́вка, тэрно́вка ’шарсцяная хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.), тарыну́ка ’невялікая хустка з воўны’ (навагр., З нар. сл.), церно́ўка ’шаліноўка’ (ТС), тарыно́ўка, терыну́ўка, терно́ўка, таріно́ўка, тарно́ўка, церно́ўка ’шарсцяная хустка са шлякам’ (Лекс. Бел. Палесся). Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. Звычайна звязваюць з імем французскага ўладальніка мануфактуры Тарно (Ternaux), адкуль ням. Ternauxwelle, рус. терно́ ’тонкая тканіна з шэрсці казы, кашамір’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 556). На ўтварэнне “поўнагалосных” форм і асабліва формы тарнатоўка (гл.), магло паўплываць збліжэнне са ст.-бел. тарантова́тый ’у яблыкі (конь)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124), таранта́вый ’белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі’ (1565 г., КГС), што з польск. tarantowy ’стракаты, белы, з чорнымі плямамі’ (першапачаткова пра масць), параўн. укр. таранова́тий, таранкува́тий ’плямісты, стракаты, белы, з чорнымі або іншага колеру плямамі’, адносна паходжання якіх гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 519.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапоніквялікая лыжка, якой разліваюць суп’ (Касп., Інстр., 1) — у выніку метатэзы са скарочанай (без а‑) формы апалонік1 (гл.). Сюды ж маз. лапонік ’апалонік’, хвастатая лічынка жаб’ (Шатал.). Аднак Блесэ (SB, 5, 1935–1936, 23–24) выводзіць гэту лексему са ст.-прус. lapinis ’лыжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзу́лявялікая луста хлеба’ (Нас.). Гэта слова можна лічыць аддзеяслоўным утварэннем (параўн. га́мзаць ’паволі есці, жаваць’, Нас.) суфіксам ‑уля. Але параўн. гомзу́ля ’луста, кусок’, якое Фасмер (1, 425) параўноўвае з рус. гомза́ ’грошы; кашалёк’, а Буга (РФВ, 70, 248) звязваў з рус. гомо́ла ’ком’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)