Створана ў 1939 на базе б. прыватнай ф-кі. У Вял.Айч.вайну разбурана. У 1947 адбудавана як абутковая ф-ка № 1. У 1956 рэканструявана, у 1962 пабудаваны новы корпус, з 1963 абутковая ф-ка «Нёман». З 1991 акц.т-ва «Гроднаабутак». Цэхі: закройны, штамповачны, пашыўна-загатовачны, клеявы і рантавы. Асн. прадукцыя (1997): скураны абутак мужчынскі, дзіцячы і жаночы. Прадукцыя экспартуецца ў краіны СНД, Германію, Галандыю, Чэхію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧАК Афанасій, бел. майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел.маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял.Айч.вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАГО́РАЦ (Міхаіл Амосавіч) (н. 19.11.1920, в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1940), Маскоўскае ваенна-інж. вучылішча (1941). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Камандзір сапёрных узвода, роты капітан Высагорац вызначыўся ў 1944 пры інж. разведцы і буд-ве паромнай пераправы цераз р. Днестр, мастоў цераз р. Прут, Зах. Буг, Сан, Віслу. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАЧА́НСКАЯ ЛЁНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала на Беларусі ў 1902—41 у в. Высачаны Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У сав. час рэканструявана. У Вял.Айч.вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес (Ульянаўская вобл. Расіі), карпусы ф-кі ўзарваны.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1943). Паляк. З мая 1943 у Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. Вызначыўся ў баях каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.: на адказным участку наступлення батальён пад камандаваннем капітана Высоцкага авалодаў апорным вузлом супраціўлення гітлераўцаў, уклініўся ў 2-ю лінію абароны ворага каля в. Трагубава (цяпер в. Касцюшкава). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЗДЭНСКІ МІР 1745.
Заключаны 25.12.1745 y Дрэздэне паміж Прусіяй (кароль Фрыдрых П) з аднаго боку, Аўстрыяй (эрцгерцагіня Марыя Тэрэзія) і Саксоніяй (курфюрст Аўгуст III) — з другога. Завяршыў 2-ю Сілезскую вайну (гл.Сілезскія войны) — частку вайны за Аўстрыйскую спадчыну 1740—48. Паводле яго Аўстрыя ўступіла Прусіі амаль усю Сілезію, а Фрыдрых II пагадзіўся прызнаць герм. імператарам мужа Марыі Тэрэзіі Франца Стафана Латарынгскага. Умовы Д.м. пацвердзіў Ахенскі мірны дагавор 1748.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СТРЫКТ (англ. district ад позналац. districtus),
1) адм.-тэр. адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэр. былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. і Беластоцкай вобл. ў час заняцця іх франц. войскамі ў вайну 1812. Тэрытарыяльна Д. супадаў з паветам. У Віленскім дэпартаменце было 11 Д., у Гродзенскім — 8, у Мінскім — 10, у Беластоцкім — 3.
2) У шэрагу краін (напр., у ЗША, Вялікабрытаніі) назва ніжэйшай адм. адзінкі суд. або выбарчай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФАСГЕ́Н, трыхлорметылхлоркарбанат,
эфір хлорвугальнай к-ты, CCl3OC(O)Cl. Бясколерная вадкасць, дыміць у паветры, мае пах прэлага сена, tкіп 128 °C, шчыльн. 1664 кг/м³ (20 °C). Узаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў, аміяку, амінаў (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Д.). Аказвае раздражняльнае і моцнае ўдушлівае дзеянне: смяротная канцэнтрацыя 1 мг/л пры экспазіцыі 5 мін, скрыты перыяд дзеяння 6—8 гадз. У 1-ю сусв.вайну выкарыстоўваўся як атрутнае рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНО́Ў (Цімафей Якаўлевіч) (1916, в. Асіпова Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч.вайну з сак. 1942 на Паўн.-Зах. і 3-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Гарноў вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на левым беразе Нёмана ў Віцебскай вобл. і пасля фарсіравання р. Шашупе на тэр. Літвы пры адбіцці контратакі ворага. Загінуў у баі, на магіле помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Барыс Міхайлавіч) (11.6.1924, Масква —23.2.1944),
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў спец. школу падрыўнікоў-мінёраў (1942). 3 чэрв. 1942 у партызанах у Асіповіцкім р-не. Удзельнічаў у падрыве 18 варожых эшалонаў. 23.2.1944 у баі за апорны пункт партызан у в. Каменічы замяніў загінуўшага камандзіра групы, паранены, працягваў бой. Калі скончыліся патроны, гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго.