сярэдняя спец. навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў пач. школ. Існавала ў 1864—1920. Засн. ў Маладзечне на базе Маладзечанскай прагімназіі. Тэрмін навучання 2, з 1870—3, з 1907—4 гады. Выкладаліся: Закон Божы, гісторыя правасл. царквы, заалогія, батаніка, арыфметыка, геаметрыя, царк.-слав. і рус. мовы і л-ра, гісторыя і геаграфія Расіі, методыка выкладання, асновы педагогікі і інш. Пры семінарыі існавала ўзорнае вучылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку; была абсталявана метэаралагічная пляцоўка. У ёй выкладалі бел. этнографы-фалькларысты М.Я.Нікіфароўскі, Ю.Ф.Крачкоўскі. У 1915 пераведзена ў Смаленск. За 50 гадоў семінарыю скончылі 2 тыс.чал. Сярод навучэнцаў І.А.Біч, Ф.І.Валынец, А.Р.Капуцкі, П.В.Мятла, С.А.Рак-Міхайлоўскі, М.Чарот і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІПУ́Р,
штат на ПнУ Індыі, на мяжы з М’янмай. Пл. 22,4 тыс.км². Нас. 1,8 млн.ж. (1991), больш за 50% — народ маніпуры (мейтхеі). Адм. цэнтр — г. Імпхал. У рэльефе чаргаванне мерыдыянальна выцягнутых хрыбтоў (выш. 2—2,5 тыс.м) і шырокіх міжгорных далін на выш. 800—1000 м. Клімат умерана цёплы. Ападкаў ад 1500 мм у далінах да 2500 мм на схілах гор. На наветраных схілах гор пераважаюць вільготныя трапічныя лясы, на падветраных — лістападныя, якія змяняюцца з вышынёй шыракалістымі і хваёвымі лясамі і лугамі. Міжгорная даліна р. Маніпур — асн. раён рысасеяння. Вырошчванне алейных, тытуню, бавоўны, струковых. Садоўніцтва, шаўкаводства. Развіта ручное ткацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА НІЗІ́НА,
тэктанічная міжгорная ўпадзіна на ПнЗ Венесуэлы і часткова (на ПдЗ) у Калумбіі. Пл. каля 60 тыс.км². Акружана хрыбтамі Андаў, на Пн выходзіць да Венесуэльскага зал. Карыбскага м. У цэнтры М.н. возера (лагуна) Маракайба. Складзена з мелавых і палеаген-неагенавых нафтаносных пясчанікаў і сланцаў, перакрытых алювіем. Здабыча нафты і газу (Маракайбскі нафтагазаносны раён). Клімат субэкватарыяльны, гарачы. Сярэднегадавая т-ра 28,5 °C — найвыш. ў Паўд. Амерыцы. Ападкаў на Пд 1500 мм, на Пн 500 ммза год. Паўд.ч. забалочана, укрыта вечназялёнымі лясамі, на Пн летнезялёныя лясы і хмызнякі, якія чаргуюцца з саваннамі, у бок Венесуэльскага зал. пераходзяць у паўпустыню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ЖАЛУДЫ́ (Balanomorpha і Venucomorpha),
2 надсямействы вусаногіх ракападобных жывёл падатр. тарацыкавых. Больш за 400 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах да глыб. 160 м. Жывуць на дне, прымацоўваюцца да цвёрдага субстрату (скалы, канструкцыі) або да прадметаў ці жывёл (кіты, чарапахі і інш.), днішчаў суднаў (адмоўна ўплываюць на іх мараходныя якасці). Устойлівыя да неспрыяльных умоў асяроддзя, могуць некаторы час абыходзіцца без вады.
Вышыня вапністага пласціністага доміка-ракавіны, што ўкрывае цела, да 25 см, шыр. да 10 см. Кормяцца планктонам, водарасцямі, якія фільтруюць праз ракавіну з дапамогай 6 пар двухгалінастых ножак. Пераважна гермафрадыты, развіццё з лічынкай. Некат, ядомыя. Гл. таксама Вусаногія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН-КА́МЕНЬ БРАСЛА́ЎСКІ,
геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 1992). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Лайбуны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2 × 2 см). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,3 м, выш. 0.8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тыс.г. назад зпаўд.-зах. Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць 2 паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыб. 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тыс. гадоў назад. Меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІФУ́НЭ (Тасіра) (1.4.1920, г. Цындао, Кітай — 24.12.1997),
японскі кінаакцёр, прадзюсер. У кіно з 1947 (дэбют у фільме «Па той бок сярэбранага хрыбта»). Здымаўся пераважна ў стужках рэж. А.Курасавы. Ролі вызначаюцца выразнасцю пластыкі, тэмпераментам, імкненнем да паглыбленага раскрыцця ўнутр. свету герояў, выкарыстаннем традыцый яп.т-ра: Мацунага («П’яны анёл», 1948), Тадзёмару («Расёмон», 1950), Кікуціё («Сем самураяў», 1954), Такэтокі Васідзу («Замак павуціны» паводле «Макбета» У.Шэкспіра, 1957), Сандзюра («Целаахоўнік», 1961), доктар Нійдзе («Чырвоная барада», 1965, за 2 апошнія прэміі Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. У 1963 заснаваў уласную кінакампанію «Міфунэ-про». З 1970-х г. здымаўся пераважна ў тэлесерыялах сваёй студыі і ў замежных кінастужках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МОГИЛЁВСКИЙ ГО́ЛОС»,
штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета радыкальна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 6(19).1 да 22.8(4.9).1906 у Магілёве на рус. мове. Мела намер служыць усеагульнай паліт. свабодзе, выказвалася ў падтрымку нац.-вызв. руху і рэвалюцыі. Змяшчала артыкулы пра ролю розных класаў у рэвалюцыі, выступала з прапагандай марксісцкага погляду на грамадства (арт. «Аб Л.М.Талстым і пралетарыяце», «Папулярныя гурткі» і інш.). Давала станоўчую ацэнку творчасці Л.Андрэева, М.Горкага, часам суб’ектыўную — Л.Талстога. Ў аддзеле «Тэатр і музыка» асвятляла культ.-асв. дзейнасць у Гомелі. За падтрымку рэвалюцыі і арганізацыю збору ахвяраванняў для ссыльных газета неаднаразова падвяргалася праследаванням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎЛІЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Наўліцы,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад г. Полацк Пл. 3,86 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады 23,5 млн.м³. Пл. вадазбору 11,3 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м (на Пн і ПдУ да 8 м, на 3 да 25 м), пераважна разараныя, на Пд і Пн тэрасаваныя. Берагі нізкія пясчаныя і пясчана-галечныя, на З і ПнЗ абразійныя. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Мезатрофнае. Расліннасць да глыбіні 6 м. Упадаюць 2 ручаі, злучана ручаём звоз.Нежлева.
в’етнамскі дзярж. і паліт. дзеяч. Атрымаў вышэйшую юрыд. адукацыю ў Францыі. Зпач. 1950-х г. адзін з арганізатараў антыфранц. і антыамер. руху на Пд В’етнама, змагаўся за аб’яднанне краіны. Двойчы арыштаваны і зняволены паўд.-в’етн. ўладамі (1950—52, 1954—61). У 1962—64 старшыня ЦК, у 1964—76 — прэзідыума ЦКНацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. У 1969—76 кіраўнік Часовага рэв. ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам. У 1976—80 віцэ-прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). Нам. старшыні Дзярж. савета СРВ (1981—84, 1986—92), адначасова старшыня Пастаяннага савета Нац. сходу СРВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАТЫКА́ЛЬНАСЦЬ ЖЫЛЛЯ́,
адно з асноўных канстытуцыйных асабістых правоў чалавека. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 29) ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё і інш. законнае ўладанне грамадзяніна супраць яго волі. Гал. гарантыя Н.ж. заключаецца ў тым, што вобыскі праводзяцца толькі на падставе матываванай пастановы следчага, якая санкцыянавана пракурорам або яго намеснікам (за выключэннем выпадкаў, калі адкладваць нельга — з захаваннем усіх прадпісанняў законаў). У інш. выпадках самавольнае ўварванне ў жыллё дапускаецца толькі для прадухілення сур’ёзнай і сапраўднай пагрозы грамадскай бяспецы, а таксама жыццю і здароўю людзей. Гарантыі Н.ж. могуць быць абмежаваны ў перыяд дзеяння надзвычайнага і ваен. становішча.