Е́жа ’тое, што ядуць і п’юць, прадукты харчавання’ (ТСБМ). Рус. ежа ’тс’, укр. їжа ’тс’, серб.-харв. је̏ђа, славен. jeja ’тс’, польск. jedzą, славац. jedza, н.-луж. jěza ’тс’, прасл. ědja. Знайсці дакладную адпаведнасць за межамі слав. моўнай глебы цяжка. Толькі для прасл. ěda, ědь мы знаходзім балтыйскія і іншыя індаеўрапейскія паралелі (параўн. адпаведна літ. ė́da, ė̃dis). Таму насуперак Трубачову (Эт. сл., 6, 40–41) ědja з’яўляецца славянскай інавацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. стаўрап. камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр. закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус. дыял. ніжнегар. мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус. мерзить, укр. мерзи́ти ’адчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панчо́хі, адз. панчо́ха ’выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калена’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц.), панчо́ха, пончо́ха (ТС), панчо́ха, пончо́ха, панчаха́ (Сл. ПЗБ). З польск. pończocha (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 85). Рус., укр. панчо́ха таксама з польск. (Фасмер, 3, 200). Крыніца слова — сяр.-в.-ням. buntschuoch ’сельскі абутак, які завязваецца аборамі да калена’ (Міклашыч, 267; Брукнер, 686; Патабня, РФВ, 1, 263; Махэк, 499).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляба́н ’рымска-каталіцкі пробашч’, пляба́нія, пляба́ня ’парафія, пасада плябана’, ’дом, які належыць парафіі і ў якім жыве ксёндз’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. БП, Нас.; Сцяшк. МГ). Ст.-бел. плебань ’каталіцкі прыхадскі свяшчэннік’ (з 1489 г.), плебания, плебанея ’прыход ксяндза’ (1528 г.) са ст.-польск. pleban, plebanija ’тс’, якія з с.-лац. plēbānus, plēbānia < plēbs ’парафія, крыніца даходаў, сукупнасць парафіян, якія плацілі дзесяціну за імшу, хрост, шлюб і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праўша́ ’праварукі’. У слоўніках слова не адзначана, хаця, несумненна, вядомае і зразумелае; тое ж адносіцца і да рус. правша́, якое знаходзім толькі ў Даля ў значэннях ’правая рука; праварукі’. У запісах слова сустракаецца ў выразе на праўшу ’ў правы бок’ (ТС). З-за адсутнасці слоўнікавай фіксацыі старажытнасць слова ўстанавіць цяжка. Утворана ад правы з суф. ‑ша, аналагічна ляўша. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 33; Сцяцко, Афікс. наз., 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ка ’твар; морда, пыса’ (Нас., Ян., Растарг.): у саба́кі чорна пыка (Сцяшк.), пы́кі экспр. ’губы’ (Сл. Брэс.), сюды ж пы́ктарацца ’тыкаць мордай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. пи́ка ’морда’, рус. пи́ка ’морда, рыла’, пи́квица ’нос, кончык носа’. Паводле ЕСУМ (4, 367), са зменай галосных ад пу́кати ’трэскаць, лопаць’; беспадстаўна беларускія формы выводзяцца з украінскай, чаму пярэчыць перш за ўсе геаграфія слоў. Відаць, звязана чаргаваннем з пы́ца ’морда’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш. ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж. rancować ’валачыцца’ (< ням. ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)