|| зак.спалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены (да 1 і 2 знач.); наз.спале́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
|| наз.пале́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́шта
(ням. Post < іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены)
1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай, газет і інш., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова;
2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адправіць пасылку поштай);
3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, газеты і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
якабі́нцы
(ад ст.-яўр. Jakob = імя святога)
1) прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычных слаёў Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.; якія займалі памяшканне ў манастыры святога Якава ў Парыжы; дыктатура якабінцаў, устаноўленая 31 мая—2 чэрвеня 1793 г., была звергнута буйной буржуазіяй 9 тэрмідора (27 ліпеня 1794 г.; гл.тэрмідор);
2) перан. вальнадумцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Мэбля, якой абстаўлена памяшканне. Два сталы, пісьмовы і звычайны, таксама работы калгасных майстроў, ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы.Колас.// Дэкаратыўная і бутафорская частка спектакля.
2. Сукупнасць умоў, акалічнасцей, у якіх што‑н. адбываецца; абставіны. Міжнародная абстаноўка. Ахарактарызаваць абстаноўку. У абстаноўцы міру і дружбы. □ У голасе Садовіча пачуліся ноткі нездавальнення і расчаравання сваім маладым настаўніцкім жыццём і тою абстаноўкаю, у якой прыходзілася жыць.Колас.// Становішча на месцы ваенных дзеянняў, абумоўленае суадносінамі баявых сіл, іх размяшчэннем і характарам мясцовасці. Баявая абстаноўка. □ І камісар, не марудзячы ні хвіліны, накіраваў чалавека дагнаць атрад, паведаміць абстаноўку.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камо́ра, ‑ы, ж.
1. Халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў. Сала і мяса гаспадар склаў у кубелец і паставіў у каморы.Сабаленка.— Цягні мне ўсё! — крычаў ён [Юхім] на Альбіну, — Нясі з каморы яйкі і вяндліну! Нясі! — мне трэба частаваць гасцей!З. Астапенка.Маці.. прынесла з каморы чыстае адзенне.Якімовіч.
2. Бакоўка ў вясковай хаце, дзе звычайна спяць. Дзед.. выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў і распранаў.Бядуля.Ціха сон у камору ўступае.Багдановіч.
3.Уст. Кантрольны пункт лясніцтва. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ступ, ‑у, м.
1. Месца, па якім можна падысці, наблізіцца да чаго‑н.; падыход. [Серада] узяўся правесці іх туды, дзе ёсць.. надзейная схованка. Доступ туды ведае толькі ён адзін.Брыль.Да дома Сяргея Андрэевіча доступ быў закрыты агнём.Кавалёў.
2. Магчымасць уваходу куды‑н., наведвання каго‑, чаго‑н.; допуск. Доступ наведвальнікаў у музей. □ Часта добра падроблены дакумент забяспечваў падпольшчыкам доступ да важных ваенных аб’ектаў ворага.Пятніцкі.// Магчымасць карыстацца чым‑н., займацца чым‑н. У нас кожнаму адкрыты доступ да навукі.
3. Пранікненне чаго‑н. куды‑н. Доступ свежага паветра ў памяшканне.
•••
Няма доступу да кагогл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)