падклас пазваночных кл. кругларотых. 1 атрад, 1 сям., 4 роды, каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
Даўж. да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Рот абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Вочы зацягнуты скурай. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя. Паразіты або драпежнікі, выядаюць унутранасці і мышцы ў рыб, угрызаюцца ў ахвяру здапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі; радзей кормяцца чарвямі. Адкладваюць 20—30 яец. Развіццё без ператварэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАЛІЗА́ЦЫЯ ГУ́КАЎ (франц. nasal насавы ад лац. nasus нос),
набыццё гукам насавой афарбоўкі як вынік дадатковай артыкуляцыі, якая заключаецца ў апусканні мяккага паднябення. Назалізацыя галосных вельмі пашырана. У шэрагу моў, напр., у франц. мове, можа служыць адрознівальнай прыкметай фанем. У некат. мовах абумоўлена суседствам з насавымі зычнымі і не мае фаналагічнага значэння (параўн.рус. «мак» — «бак»). Аб’ектыўныя метады даследавання Н.г. — рэнтгенаграфія і кіназдымка здапамогай валаконнай оптыкі.
Літ.:
Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973;
Скалозуб Л.Г. Динамика звукообразования по данным кинорентгенографирования. Киев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ПЫ,
прымацаваныя формы кішачнаполасцевых: гідроідных, сцыфоідных і каралавых паліпаў, каралаў. Жывуць пераважна ў акіяне.
Даўж. ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў (зрэдку да некалькіх метраў). Цела цыліндрычнае, на верхнім канцы ротавая адтуліна з шчупальцамі, на ніжнім — падэшва для прымацавання да субстрату або цела калоніі. Многія П. маюць цвёрды вонкавы або ўнутр. шкілет, арган. або вапнавы. Пераважна каланіяльныя формы, ёсць адзіночныя (актыніі, гідры), здольныя да павольнага перамяшчэння. Кормяцца пераважна жывёльным кормам, здапамогай шчупальцаў. Размнажаюцца палавым (на многіх П. узнікаюць палавыя асобіны — медузы) і бясполым (пачкаванне) спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́С, Аляксандр,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы АфрадытызГерай і Афінай за званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. здапамогайАпалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скульптараў (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс, А.Канова і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭЗАВА́ННЕ ЗУБО́Ў,
аднаўленне цэласнасці зубных радоў здапамогай зубных пратэзаў. Аднаўляе таксама дыкцыю, эстэт. выгляд чалавека.
У залежнасці ад дэфектаў зубных радоў існуюць розныя канструкцыі зубных пратэзаў (няздымныя, здымныя, умоўна здымныя). Няздымныя (каронкі, мостападобныя пратэзы) робяць пры дэфектах каронак зуба або пры страце 1—3 зубоў. Здымныя пратэзы (пласціністыя, бюгельныя) выкарыстоўваюць пры значных дэфектах зубных радоў. З укараненнем у стаматалогію імплантантаў магчымасці П.з. значна пашырыліся. Праводзіцца дэнтальная імплантацыя (пры недастаткова надзейнай фіксацыі пратэзаў у поласці рота). Выкарыстанне ўнутрыкасцявых імплантантаў дазваляе пазбегнуць здымных пратэзаў або значна палепшыць іх фіксацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧЫ́ННАСЦІ ПРЫ́НЦЫПу фізіцы,
адзін з метадалагічных прынцыпаў, які вызначае дазволеныя межы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці фіз. падзей у прасторы і часе. Найб. простае патрабаванне П.п. — недапушчальнасць адваротнага ўплыву фіз. сістэмы на сваё мінулае.
У фіз. тэорыях прычыннасць адлюстравана ўраўненнямі руху (напр., Ньютана законамі механікі, Максвела ўраўненнямі, Шродынгера ўраўненнем, ураўненнямі квантавай тэорыі поля), здапамогай якіх можна вызначыць стан фіз. сістэмы ў любы момант часу. На П.п. грунтуецца выбар пачатковых і гранічных умоў (гл.Краявая задача) адпаведных ураўненняў руху, што забяспечвае фіз. сэнс і адназначнасць іх рашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДЫМЕНТАЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць метадаў вызначэння памераў часцінак у дысперсных сістэмах і малекулярных мас макрамалекул па скорасці седыментацыі. Для грубадысперсных сістэм выкарыстоўваюць седыментацыю ў полі гравітацыйных сіл, для высокадысперсных сістэм праводзяць С.а. здапамогай цэнтрыфуг і ультрацэнтрыфуг. Вызначаюць канстанту седыментацыі (адносіны скорасці седыментацыі да паскарэння поля цэнтрабежных сіл), якая залежыць ад масы і формы часцінак ці малекулярнай масы макрамалекул. С.а. праводзяць з мэтай вызначэння дысперснага саставу здробненых матэрыялаў, глеб, грунтоў. У біяхіміі і малекулярнай біялогіі дазваляе ўстанавіць састаў і памеры клетачных структур, вірусаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫ́МУЛу псіхалогіі,
уздзеянне, якое абумоўлівае дынаміку псіхічных станаў індывіда (рэакцыю). У псіхафізіялогіі, псіхафізіцы і фізіялогіі паняцце «С.» тоесна раздражненню. У біхевіярызме С. трактуецца механістычна: як змены асяроддзя, якія выклікаюць рухальныя адказы арганізма. Прадстаўнікі вюрцбургскай школы разглядалі С. як усведамленне індывідам мэты і задачы (О.Кюльпе, Н.Ах, К.Бюлер). Л.С.Выгоцкі вылучаў С.-аб’екты, на якія накіроўваецца дзеянне, і С.-сродкі, здапамогай якіх гэта дзеянне ажыццяўляецца. У сац. псіхалогіі С. часам атаясамліваецца зматывам як унутр. ці знешнім імпульсам, што выклікае актыўнасць індывіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ЦЕ́НЯЎ,
від тэатр. відовішча, у якім сюжэт раскрываецца пры дапамозе дынамічных кадраў-карцін, спраецыраваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі кіруюць артысты здапамогай палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца ззаду, контражурам — на экране з’яўляецца чорна-белая ці каляровая выява. Т.ц. пашыраны ў народаў Азіі і Б.Усходу; характэрны зварот да эпасу, фальклору, традыц. захаванне сюжэтаў. Адзін са старэйшых Т.ц. — інданезійскі. Прадстаўленне вядзе адзін чалавек (даланг), які ў суправаджэнні аркестра распавядае пра падзеі, што разгортваюцца на экране. У 1937 створаны Маскоўскі Т.ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТРЫДЫЯ́ЛЬНЫЯ (Chytridiales),
парадак хітрыдыевых грыбоў. 5 сям., каля 80 родаў, больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый, рызафідый і сінхітрый. Сапратрофы на расл. і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях; узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі с.-г. культур і раку бульбы.
Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад якой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца здапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.