СТЫ́МУЛ
уздзеянне, якое абумоўлівае дынаміку псіхічных станаў індывіда (рэакцыю). У псіхафізіялогіі, псіхафізіцы і фізіялогіі паняцце «С.» тоесна раздражненню. У біхевіярызме С. трактуецца механістычна: як змены асяроддзя, якія выклікаюць рухальныя адказы арганізма. Прадстаўнікі вюрцбургскай школы разглядалі С. як усведамленне індывідам мэты і задачы (О.Кюльпе, Н.Ах, К.Бюлер). Л.С.Выгоцкі вылучаў С.-аб’екты, на якія накіроўваецца дзеянне, і С.-сродкі, з дапамогай якіх гэта дзеянне ажыццяўляецца. У
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)