ігнітро́н

(ад лац. ignis = агонь + -трон)

аднаанодны ртутны вентыль 3, у якім перыядычнае прапусканне току адбываецца пры дапамозе спецыяльнага электрода; выкарыстоўваецца як выпрамнік пераменнага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізага́мія

(ад іза- + -гамія)

тып палавога працэсу ў ніжэйшых раслін, пры якім палавыя клеткі, што зліваюцца, аднолькавыя па знешняму выгляду і адрозніваюцца толькі фізіялагічнымі ўласцівасцямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліпафусцы́н

(ад гр. lipos = тлушч + лац. fuscus = цьмяны, непразрысты)

жоўта-карычневы пігмент, які ўяўляе сабой ліпапратэід і ўтвараецца пры акісленні ў арганізме фосфаліпідаў і тлушчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

марфала́ксіс

(ад гр. morphe = форма + allaksis = змена)

адна з форм рэгенерацыі ў жывёл, пры якой аднаўленне страчаных органаў і тканак адбываецца шляхам іх карэннай перабудовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мерага́мія

(ад гр. meros = частка + -гамія)

працэс апладнення ў прасцейшых, пры якім капуліруюць (гл. капуляцыя) не цэлыя асобіны, а ўтвораныя ў выніку дзялення апошніх гаметы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

металакера́міка

(ад метал + кераміка)

матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічных парашкоў шляхам прасавання і спякання пры высокай тэмпературы, а таксама працэс атрымання вырабаў такім шляхам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атэрасклеро́з

(ад гр. athere = кашка + склероз)

захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы, пры якім у артэрыях адкладваецца халестэрын і разрастаецца злучальная тканка, што пагаршае забеспячэнне крывёй органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гістыдзі́н

(ад гр. histos = тканка + eidos = выгляд)

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў; у арганізме сінтэзуецца з адэніну і глютацыёну, пры распадзе ўтварае гістамін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гляцыяка́рст

(ад лац. glacies = лёд + карст)

з’явы, якія суправаджаюць раставанне нерухомага лёду і ўзнікненне пры гэтым розных форм рэльефу і парушэнняў у заляганні горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аміло́ід

(ад гр. amylon = крухмал + -оід)

1) шклопадобнае рэчыва бялковага характару, якое ўтвараецца ў тканках арганізма пры амілаідозе-;

2) запасная клятчатка ў абалонках клетак насення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)