Про́йма 1 ’адтуліна, праход’, ’выраз у адзежы для рукі, рукава’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Рус. про́йма ’тс’. Да праймаць, параўн. праём.

Про́йма 2 ’скразняк, скразны вецер’ (Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ, Нас.), ’расслабленне’ (Др.-Падб.). Этымалагічна тое ж, што і пройма 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрыкаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens В. noli tangere L.’ (Байк. і Некр., Кіс.). Да пстры́каць, пстрык (гл.), таму што плод-каробачка пры дотыку трэскаецца і з сілай выкідае насенне; гл. БелСЭ, 2, 115. Параўн. яшчэ іншыя назвы гэтай расліны: астрык, прыгаўка, рус. недотрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Птуша́тнік ’ястраб’; ’хлапец, што разбурае птушыныя гнёзды’ (Нас.). Рус. смал. птушатник ’драпежная птушка, якая па-люе на іншых птушак, з’ядае птушыныя яйкі’; ’аматар птушак і птушыных яек’. Да птушка (гл.). Матывы намінацыі відавочныя з дэфініцыі значэння, параўн. укр. пташачар ’коршак, Accipiter nisus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячала́ ’чапяла’ (Жд.). Да чапяла́ (гл.) з метатэзай, выкліканай збліжэннем з печ, параўн. палес. чепери́ця ’грыб Agaricus’ пры зыходным пячурыца ’тс’ (гл. пячурка), што, паводле Непакупнага (Связи, 36, 41), адбылося пад уплывам усходнебалтыйскай фанетычнай інавацыі, параўн. пе́кці ’пячы’, літ. kèpti, лат. cept ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сува́лка ’пырнік, карэнне пырніку’ (Сцяшк. Сл.; мядз., глыб., Сл. ПЗБ), су́валка ’тс’ (ЛА, 1), су́волока ’тс’ (там жа) з адаптацыяй да поўнагалосся. Паводле Сл. ПЗБ (там жа), з літ. sùvalka ’тс’, што ў сувязі з папярэднім словам (гл.) падаецца сумніўным. Параўн. сувалак, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр. дыял. сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нчыць ’траціць’ (Ян.), ’балбатаць’ (мсцісл., Нар. ск.), тарэ́нчыць ’несці што-небудзь аб’ёмнае і цяжкае перад сабой’ (лаг., Гіл.). Да тара́чыць (гл.) з экстэнсіўнай назалізацыяй; значэнне ’балбатаць’ ад тарачы́ць (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма тараны варыць ’гаварыць без толку’ (гом., Полымя, 1978, 5, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлума́ 1 ’клопат’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад тлуміць ’турбаваць’, гл.

Тлума́ 2 ’густыя зарасці ў лесе’ (чач., Мат. Гом.). Магчыма, старое запазычанне, параўн. ст.-польск. tłum ’стос дроў; купа дрэў’ (XV ст.), што да tłumić ’сціскаць, прыгнятаць’ (Борысь, 635), гл. тлуміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)