памя́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць.
2. у знач. прым. Упамянуты, названы. Хоць шмат прайшло з памянутых часін, Хоць выгляд краю роднага змяніўся, Ніколі не забудзеш тых мясцін, Дзе ненавідзець ворага вучыўся. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастрыгчы.
2. у знач. прым. Які (якога) пастрыглі. Святло ад вогнішча кідаецца на яго [Алісеяў] пачарнелы жарсткаваты твар, на пастрыжаныя калючыя вусы і на шапку цёмна-русых валасоў. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пікі́руючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пікі́раваць.
2. у знач. прым. Прыстасаваны для бамбакідання з піке 2. Пікіруючы бамбардзіроўшчык.
3. Дзеепрысл. незак. ад пікі́раваць. Пікіруючы, Вядзенін страляў па варожай калоне з баявых кулямётаў. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадраць.
2. у знач. прым. З дзіркай, дзіркамі. [Антось] убачыць прадраную блузку і скрыва пазіраць будзе на яе [Яніну], і твар яго лісіны будзе такі дапытлівы і такі агідны. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыбіць.
2. у знач. прым. Прыніжаны, запалоханы, даведзены да атупення. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разняволіць.
2. у знач. прым. Які дзейнічае, жыве, існуе без прымусу, без прыгнёту; вольны. Разняволеная праца. □ Пяюць гарады і багатыя сёлы, І лад разняволены, дужы й вясёлы. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разра́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрадзіць.
2. у знач. прым. З вынятым зарадам (пра агнястрэльную зброю). Іван дае .. [Віцю] патрымаць вінтоўку. Праўда, разраджаную, бо баба і цётка Вольга жахаюцца, каб чаго кі выйшла. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стру́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад струдзіць.
2. у знач. прым. Тое, што і натруджаны (у 2 знач.). — Ну, дай, маці, руку! — і пацалаваў [Косця] яе шурпатую, струджаную руку. Лынькоў. Як павышэлі струджаныя спіны! Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад травіць 1.
2. у знач. прым. Апрацаваны траўленнем або атрыманы ў выніку траўлення. Траўленае срэбра. Траўлены ўзор.
тра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад травіць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тытулава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тытулаваць.
2. у знач. прым. Які мае тытул (у 1 знач.). Тытулаваная асоба. □ Самымі буйнымі ўладальнікамі маёнткаў пераважна былі прыгоннікі з ліку тытулаванага польскага і рускага дваранства. Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)