*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́ ’растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́нтмэйсар ’спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку’ (Скарбы) — з ням. Rand ’край, шлячок, аблямоўка’ і Meißel ці Messer ’разец, зубіла, нож’, магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́бахі мн. л. ’махлярскія даходы’ (Нас.). Магчыма, з ідыш reveh ’даход, прыбытак’. Польск. арг. rebucha ’хабар’, rebuszka ’гасцінчык’ выводзяць з ст.-яўр. rebuchem ’хабар’ (Каня, Słownik, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селяхта́ць (селехта́ті) ‘казытаць’ (лун., Шатал.), селехта́ці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, гукапераймальнае, параўн.’ польск. łechtac ‘тс’, якое Брукнер (309) збліжае з łoskotać ‘тс’, гл. ласкатаць. Параўн. ляхотка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́рпа ‘мера насечаных дроў’ (Байк. і Некр.). Магчыма, з лат. kir̃pa ‘капна’, балт.-ням. Stirpe ‘капна ў полі’. Менш верагодна кантамінацыя скірда, скірта і тарпа, торп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́пыр’е ‘сцябло цыбулі’ (малар., Нар. лекс.). Магчыма, з літ. stìbiras ‘сцябло, чаранок’; адносна ‑п‑ параўн. літ. stỹbti/stỹpti ‘расці высокім’; гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 133; параўн. сцяперʼе, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суры́ць ’рабіць смецце’, ’траціць грошы’ (Нас.). Гл. сур; магчыма, зыходная форма для апошняга, узнікшая ў выніку фанетычных працэсаў, характэрных для ўсходнемагілёўскіх гаворак (параўн. Мугілёў ’Магілёў’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыса́ ‘пілавінне’, тріса́ ‘тс’ (раг., стол., ЛА, 1). Варыянт з метатэзай ад ты́рса (гл.), магчыма, звязаны з пераносам націска з асновы на канчатак, параўн. Векслер, Гіст., 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АСЦЫЛЯ́ЦЫІ,

флуктуацыі, ваганне колькасці і прадукцыйнасці папуляцыі. Графічна паказваюцца ў выглядзе хвалепадобнай крывой. Падзяляюцца на рэлаксацыйныя (трыгерныя), спалучаныя, цыклічныя, асцыляцыі колькасці. Асцыляцыі рэлаксацыйныя (трыгерныя) — ваганні росту шчыльнасці папуляцый, пры якіх адбываецца поўны абмен энергіяй (павольнае падняцце і рэзкае апусканне крывой). Надыходзяць пасля экспаненцыяльнага росту шчыльнасці папуляцый да верхняй асімптоты пры раптоўным спыненні росту і зніжэнні шчыльнасці папуляцый, напрыклад, папуляцый аднаклетачных водарасцяў, аднагадовых раслін, некаторых насякомых і, магчыма, лемінгаў у тундры. Асцыляцыі спалучаныя — ваганне колькасці папуляцый, пры якіх цыклічныя змены шчыльнасці папуляцый абодвух відаў, што ўзаемадзейнічаюць, звязаны паміж сабой; напрыклад папуляцыі драпежніка і ахвяры; прадукцыя насення ў хваёвых лясах і колькасць птушак і інш. жывёл, якія імі кормяцца. Асцыляцыі цыклічныя — рэгулярныя ваганні колькасці папуляцый, напрыклад колькасць зайца-беляка, рысі, каўнерыкавага рабчыка, цецерука і інш. Асцыляцыі колькасці — ваганне колькасці папуляцый адносна сярэдняй велічыні з пакалення ў пакаленне. Для прыродных папуляцый характэрныя асцыляцыі сезонныя — змены колькасці папуляцый у залежнасці ад фактараў асяроддзя, і асцыляцыі гадавыя, абумоўленыя знешнімі фіз. фактарамі асяроддзя і звязаныя са зменай унутраных фактараў самой папуляцыі.

т. 2, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н,

бактэрыёзы, хваробы раслін, якія выклікаюцца неспараноснымі бактэрыямі з сямействаў мікабактэрый, псеўдаманадаў, бактэроідаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Многія вельмі шкодныя, асабліва ў паўд. раёнах зямнога шара. Прычыняюць страты с.-г. культурам: бульбе, памідорам, агуркам, капусце, буракам, бабовым, бавоўніку, тытуню, пладовым, вінаграду і інш. Пашкоджанні бываюць: агульныя (выклікаюць гібель усёй расліны або асобных яе частак — гамоз бавоўніку, сасудзісты бактэрыёз капусных), выяўляюцца на каранях (каранёвыя гнілі) або ў сасудзістай сістэме (гл. Сасудзістыя хваробы раслін); мясцовыя (захворванні асобных частак або органаў расліны — бактэрыяльная мокрая гніль агародніны, бактэрыёз агуркоў і дыні), выяўляюцца на парэнхімных тканках у форме апёкаў раслін, плямістасцяў раслін і мокрых гніляў: мяшанага характару (сасудзіста-парэнхіматозныя хваробы, напрыклад, бактэрыёз сланечніку). Асобнае месца займаюць бактэрыяльныя хваробы раслін, звязаныя з утварэннем пухлін (бактэрыяльны каранёвы рак пладовых). Бактэрыі пранікаюць у расліну праз вусцейкі лісця, вадзяныя поры, розныя раны. Перадача ўзбуджальнікаў магчыма з насеннем і пасадачным матэрыялам, расліннымі рэшткамі, кроплямі дажджу, паліўнымі водамі, насякомымі, нематодамі і інш. Меры барацьбы гл. ў арт. Хваробы сельскагаспадарчых раслін.

Літ.:

Бактериальные болезни растений. М., 1981;

Дорожкин Н.А., Бельская С.И. Болезни картофеля. Мн., 1979.

т. 2, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)