увільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Спрытна ўхіліцца ад сустрэчы, сутычкі з кім‑, чым‑н.; лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго‑н. Увільнуць ад удару. □ — Я ўжо іду, — і бег [Федзька] дахаты, азіраючыся на бацьку, каб увільнуць, калі той захоча аперазаць. Арабей. // Непрыкметна пайсці, паехаць, скрыцца ад каго‑н. На агароджапай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды увільнуць, няма кім засланіцца. Карпюк.
2. перан.; ад чаго. Ухіліцца ад чаго‑н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі; выкруціцца. Увільнуць ад цяжкай працы. Увільнуць ад прамога адказу. □ Калі ўзяць, дык — [кулак] надта хітры, Калі даць, дык — «носік вытры». Увільне не сяк, дык так, Бо нашто ж бы быў кулак? Крапіва. Калі раней [Валодзя] толькі і думаў, як увільнуць ад работы, дык цяпер ніколі не адстае ад астатніх. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
little1 [ˈlɪtl] n.
1. нямно́гае, ама́ль нічо́га;
think little of smb./smth. быць невысо́кай ду́мкі аб кім-н./чым-н.;
I see little of him now. Цяпер я рэдка яго бачу;
Our plans came to little. З нашых планаў амаль нічога не атрымалася.
2. : what little/the little то́е нямно́гае, та́я кры́ха/ма́ласць;
I gave him the little I had. Я аддаў яму тую крыху, што меў.
♦ little by little ма́ла-пама́лу, памале́ньку, паступо́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ура́жанне, ‑я, н.
1. Вобраз, след, які застаецца ў свядомасці чалавека ад убачанага, пачутага, перажытага. Уражанні дзіцячых год, звязаныя са штодзённаю яздою па чыгунцы, на ўсё жыццё захаваліся ў Хвядоса Шынклера, і пасля ён вельмі жыва апісаў гэтыя паездкі ў сваёй аповесць «Сонца пад шпалы». Арабей.
2. Уплыў чаго‑н. на каго‑н. Моцнае ўражанне на здольнага хлопчыка рабіла бацькава ігра на скрыпцы. Каваленка. Ужо некалькі дзён Павел Гушчын знаходзіўся пад уражаннем вайны, адступлення нашых войск, ад чаго сэрца аблівалася крывёю. Гурскі.
3. Уяўленне, думка, што склалася ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім‑, чым‑н. Малады бландзін невысокага росту рабіў уражанне вельмі сціплага чалавека. Машара. Сцены, пафарбаваныя пад колер летняга неба, ствараюць уражанне прасторы, спакою. Гамолка. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, думкамі. Колас. [Кавалеўскі:] — Але складваецца ўражанне, што чужы вопыт у вас [Максім Сцяпанавіч] — як той шчыт. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лічы́цца, лічуся, лічышся, лічыцца; незак.
1. Расцэньвацца якім‑н. чынам, успрымацца як‑н. Дывінец лічыўся лепшым брыгадзірам маладзёжнай брыгады. Асіпенка. [Іван Сямёнавіч:] — Спрадвеку дняпроўскія парогі лічыліся ў народзе праклятым месцам. Курто. // Быць вядомым у якасці каго‑н. [Пракоп] лічыўся самым выдатным палітыкам у «Светлым дні». Васілевіч. // безас. з дадан. сказам. Маецца думка, меркаванне. Доўгі час лічылася, што вёска Кушляны былога Ашмянскага павета — радзіма беларускага паэта [Багушэвіча]. С. Александровіч.
2. з чым. Браць пад увагу, улічваць што‑н. [Пілацееў:] — Толькі мы, Міхаіл Палікарпавіч, з магчымасцямі лічыліся, а вы не хочаце лічыцца. Галавач. // з кім-чым. Адносіцца з увагай, павагай да каго‑, чаго‑н. Дзецям спадабалася, што гэты дарослы чужы чалавек лічыцца з іх думкамі. Колас.
3. чым і без дап. Весці ўзаемны ўлік (паслуг, пазык, прэтэнзій і пад.). [Надзя:] — Ды кіньце вы, урэшце, нібы мы не свае людзі ці што, каб кавалкам хлеба лічыцца ды ў такі яшчэ час. Лынькоў. — Возьмеш у мяне, колькі трэба: мяшок, два, тры — хто з гэтым будзе лічыцца. Пальчэўскі.
4. Знаходзіцца, быць на ўліку дзе‑н. Лічыцца ў спісе выбраных. □ Невялічкі кавалерыйскі атрад [Жаўны] лічыўся ў іх раёне, але дзейнічаў увесь час самастойна. Шамякін.
5. Разм. Размяркоўваць паміж сабой ролі ў гульні, карыстаючыся лічылкай. Лічыцца перад гульнёй.
6. Зал. да лічыць (у 3, 4 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. у што, чым. Забруджваць, вымазваць. Калі скажа [маці] Юльцы не пэцкаць спаднічкі, дык якраз прыйдзе запэцканая ў гразь з ног да галавы. Бядуля. [Агата] выцірала кулакамі вочы і пэцкала зямлёю твар. Чорны.
2. і без дап. Разм. Рабіць што‑н. няўмела, неахайна, брудна (пераважна маляваць, пісаць). — Але ж Платон і фарбы набыў не для забавы. Хіба прыемна, калі імі не малююць, а пэцкаюць, — з рэзкасцю адбіў напад Сандро. М. Ткачоў.
•••
Пэцкаць рукі аб каго, аб што — быць замешаным у што‑н. непрыстойнае, нізкае, звязвацца з кім‑н. [Васька:] — Мы заб’ём.. [інжынера]. Вы, старыя, не хочаце пэцкаць аб яго свае рукі, дык мы прыбяром яго. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скончыць.
2. ско́нчана; безас. у знач. вык., звычайна з кім-чым. Пра заканчэнне, спыненне чаго‑н. (адносін, справы і пад.). [Стэфан:] — Пайшоў бы ты, Андрэй, куды трэба, прызнаўся, сказаў бы, што з мінулым усё скончана і ты пачынаеш новае жыццё. Ваданосаў. У-у-у, — загула Томка. — Хвацкі хлопец... І ў цябе з ім усё скончана? — спачувальна працягнула яна. Арабей.
3. у знач. прым. Вырашаны, кончаны. Скончаная справа.
4. у знач. прым. Адпеты, непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека). — Скончаны чалавек! — наліліся чырванню вочы Кастроўскага. Гурскі.
•••
І скончана — рашэнне канчатковае, далей размоў не можа быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.
1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім‑, чым‑н. Круглатварая, кірпаносая, з бялявым тварам, ветлівая і вясёлая,.. [Аўдуля] заўсёды турбавалася аб Міхалу. Лупсякоў. — Работы? Шукай, брат, сам. Сам турбуйся аб сабе, — спакойна адказаў Варановіч. Дуброўскі. «За азімыя можна не турбавацца, — разважае Анатоль. — Цяпер на чарзе новыя клопаты: сяўба яравых». Шымук.
2. Хвалявацца, непакоіцца. — Значыць, турбуешся, куды пайсці вучыцца? — гаворыць дзядзька Ахрэм і знімае з Тараскавай галавы папяровую шапку. Юрэвіч. Такім чынам Грамабой і сам ведаў, што яму рабіць: — яшчэ да сямейнай нарады цішком пераказаў некаторым з радні — няхай не турбуюцца, вяселля заўтра не будзе. Крапіва. Справа амаль скончылася, думалася, што турбавацца, уласна, і не было чаго. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.
1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.
А. воз са снапамі.
А. збан з малаком.
2. Павярнуць назад, убок.
А. твар да суседа.
3. Накіраваць, пусціць у абарот.
А. капітал.
4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.
А. здарэнне ў жарт.
5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.
А. у воўка.
А. у камень.
6. Схіліць да чаго-н.
А. у сваю веру.
7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).
А. справу на сваю карысць.
|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што ў што і чым. Забруджваць, вымазваць.
П. адзенне. П. рукі.
2. Рабіць брудна, няўмела (разм.).
Не малюе, а пэцкае.
◊
Пэцкаць рукі аб каго-што (разм.) — быць замешаным у што-н. непрыстойнае, нізкае, звязанае з кім-н.
|| зак. вы́пацкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), апэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), запэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), спэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.) і упэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).
|| аднакр. пэ́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні́ (да 1 знач.; разм.).
|| наз. пэ́цканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.
1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.
К. ад болю.
Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!
2. Гучна гаварыць.
Не трэба к., гавары спакойна.
3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.
К. на дзяцей.
4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.
Так і крычаць газеты аб перамогах.
Аб такой падзеі нельга многа к.
◊
Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).
Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)