1) пасо́ўваць, папі́хваць (на ме́сца); пхаць, піха́ць
2) шту́рхаць
2.
n.
штуршо́к -ка́, напо́р -у m. (зза́ду)
•
- shove off
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАНАФРЫКАНІ́ЗМ,
міжнародны ідэйна-паліт. рух, які ўзнік на мяжы 19 і 20 ст. сярод негрыцянскага насельніцтва ЗША і Вест-Індыі. Напачатку знаходзіўся пад моцным уплывам М.Гарві, які лічыў, што негрыцянскае пытанне можна вырашыць толькі шляхам перасялення ўсіх неграў на «гіст. радзіму» — у Афрыку. Пасля 1-й сусв. вайны рух П. ўзначаліў У.Э.Б.Дзюбуа, пад кіраўніцтвам якога пачалася арганізаваная барацьба супраць расавай дыскрымінацыі, за роўныя правы для чорных і белых. У 1919, 1921, 1923 і 1927 адбыліся панафр. кангрэсы. З 1930-х г. усё большы ўдзел у панафр. руху прымаюць выхадцы з самой Афрыкі. Сенегалец Л.Сенгор прапанаваў канцэпцыю негрыцюду — самабытнасці афр. культуры. Адначасова ў П. ўзмацнілася сацыяліст. плынь на чале з Дж.Пэдмарам. У кастр. 1945 у Манчэстэры (Вялікабрытанія) адбыўся 5-ы Панафр. кангрэс, на якім прадстаўнікі Афрыкі, у т. л. будучыя дзярж. дзеячы К.Нкрума, Дж.Кеніята, Х.К.Банда, А.Авалова, мелі ўжо больш за палавіну месцаў. Кангрэс выпрацаваў паліт. праграму ліквідацыі еўрап.калан. сістэмы ў Афрыцы і стварэння незалежных афр. дзяржаў. Гэтым быў дадзены моцны штуршок стварэнню ў афр. калоніях мясц.паліт. партый і рухаў і працэсу дэкаланізацыі Афрыкі ў 1950—60-я г. Некаторыя радыкальныя прыхільнікі П. (Нкрума) заклікалі да стварэння адзінай афр. дзяржавы, але іх ідэі знайшлі ўвасабленне толькі ў стварэнні Арг-цыі афр. адзінства (1963) і шэрагу рэгіянальных афр. міждзярж. саюзаў. 6-ы Панафр. кангрэс (Дар-эс-Салам, 1969) канстатаваў моцныя рознагалоссі ў руху П. і знікненне яго як адзінага руху.
7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.
Р. прыхільнікаў міру.
Нацыянальна-вызваленчы р.
8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.
Р. народанасельніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
shock1[ʃɒk]n.
1. уда́р, штуршо́к;
earthquake shocks падзе́мныя штуршкі́
2. узрушэ́нне;
What a shock you gave me! Як ты мяне напалохаў!
3.med. шок;
be in (a state of) shock быць у шо́кавым ста́не
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прыспяшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Тое, што і прыспешыць. Рыгор — вельмі цэльная натура. У пэўнай меры, ён нават максімаліст, ён не хоча чакаць, пакуль ход падзей прывядзе да належных рэвалюцыйных вынікаў, а гатовы гэтыя падзеі прыспяшыць, даць ім штуршок у пажаданым кірунку.Навуменка.
2. і без дап. Пастарацца хутчэй зрабіць што‑н.; паспяшацца. — А з стварэннем брыгады трэба прыспяшыць... Штаб партызан мае весткі, што хутка сюды прыйдзе дывізія рэгулярных нямецка-фашысцкіх войск.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́мзаль ’смуглы’ (Жд. 2). Дакладвае значэнне слова невядома (параўн. прыклад, які прыводзіцца ў слоўніку Жыдовіч: «Вой я ш як гамзаль чорная, мне і загараць ня трэба»). Лексема гамза́ль ’быстры, тупы штуршок’, якая прыводзіцца ў Насовіча, не падыходзіць па семантыцы. Калі няма сувязі з адным са значэнняў дзеясловаў га́мзаць, гамза́ць, то, магчыма, запазычанне. Параўн. (але гэта вельмі няпэўная дагадка) укр.гамсе́л ’іранічная назва, якую даюць жыхарам Таўрычаскай губерні’ (Грынч.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
push1[pʊʃ]n.штуршо́к;
give smb. a push штурхну́ць каго́-н.;
He gave me a violent push in the back. Ён моцна штурхнуў мяне ў спіну.
♦
at a pushBrE, infml калі́ пашанцу́е, калі́ ўсё по́йдзе до́бра
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сутыкне́ннен.
1. (удар, штуршок) Zusámmenstoß m -es, -stöße; Zusámmenprall m -s, -e; Aufeinánderprallen n -s, -; Kollisión f -, -en;
2.перан. (спрэчка) Wíderstreit m -es, -e; Kollisión f;
сутыкне́нне інтарэ́саў Interéssenkollision f;
3. (сутычка, бойка) Zusámmenstoß m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.
Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус.смал.тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.
Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
impulse
[ˈɪmpʌls]
n.
1) штуршо́к -ка́m.; пабуджа́льная прычы́на, сты́мул -у m.
2) пары́ў -ву, і́мпульс -у m.
to act on impulse — дзе́яць імпульсі́ўна
3) informal падгаво́рваньне, падбухто́рваньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)