чаго́сьці

1. нареч. чего́-то, почему́-то, заче́м-то;

ён ч. мару́дзіў — он почему́-то (чего́-то) ме́длил;

2. мест., в род. п. чего́-то; см. што́сьці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блінькі́ ’мочкі ў вушах’ (Сцяшк. МГ). Здаецца, ад блін1: блін ’блін’ > ’штосьці круглае’ > ’мочка’. Параўн. бел. блі́нчык ’юшка’ (Касп.), рус. блин, блино́к ’тс’. Дакладней, бел. блінькі́ ўтворана ад памяншальнага *бліно́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галду́шка ’гузік з аўчыны’ (Шатал.). Цёмнае слова, няма адпаведнасцей у суседніх мовах. Магчыма, тут нейкая аснова *голд‑, якая азначала ’штосьці круглае, камяк, катылёк’. Параўн. (але гэта вельмі няпэўна) рус. дыял. голды́жина (пск.) ’купіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гразі́ць ’гразіць’. Прасл. *groziti ’гразіць і г. д.’ (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 143): рус. грози́ть, укр. грози́ти, балг. грозя́, серб.-харв. гро̀зити. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *groza ’страх; жах; штосьці страшнае; пагроза’; параўн. бел. граза́ ’граза; навальніца’, укр. гроза́, рус. гроза́, чэш. hrůza ’страх, жах’, польск. groza ’небяспека’, балг. гроза́штосьці страшнае’, ст.-слав. гроза ’жах’. Магчыма, гукапераймальнага паходжання (*g‑r‑g̑‑: параўн. грэч. γοργός ’страшны’). Трубачоў, там жа, 141–142 (з аглядам літ-ры). Сюды ж адносіцца і бел. прыметнік гро́зны (прасл. *grozьnъ, гл. Трубачоў, там жа, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тло, ‑а, н.

Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло. Колас. Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча! Дзяргай.

•••

Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угняві́ць, угняўлю, угневіш, угневіць; зак., каго.

Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго. Колас. Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. Мележ. [Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балаба ’вялікі тоўсты мянтуз, Loto lota L.’ (З жыцця), ’мянтуз’ (Інстр. лекс.). Бясспрэчна, да асновы балаб‑, што ўжываецца для абазначэння розных вырабаў з цеста (’штосьці круглае’). Параўн. бала́буха, бала́буш(к)а (далей: балабо́н і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балберка ’паплавок’ (З жыцця). Рус. балбе́ра, балбе́рка, балби́рка, укр. балбе́ра, балби́ра, балбе́рка, барбе́ра ’тс’. Слова цёмнага паходжання. Кузеля–Чайкоўскі (Словар, 34) лічыць, што гэта запазычанне з усх. моў. Вельмі няпэўна. Хутчэй да асновы *балаб‑, *балб‑штосьці круглае, круглячок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трушчы́на ‘гушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен. troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)