Паводле вучэння каталіцкай царквы — месца, у якім душы нябожчыкаў рознымі выпрабаваннямі ачышчаюцца ад грахоў, каб трапіць потым у рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́палм., архит., перен. ку́пол, глава́ж.;
к. царквы́ — ку́пол це́ркви;
к. не́ба — ку́пол не́ба;
к. парашу́та — ку́пол парашю́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засі́лле, ‑я, н.
Моцны ўплыў каго‑, чаго‑н., які падаўляе чыю‑н. свабоду, ініцыятыву; панаванне. Засілле сярэдневяковай царквы. Засілле іншаземнага капіталу ў калоніях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАТАЛІКО́С (ад грэч. katolikos усяленскі, усеагульны),
тытул кіраўнікоў Армянскай апостальскай царквы (з 4 ст.), Грузінскай праваслаўнай царквы (з 5 ст.), монафісіцкай царквы (гл.Монафісіцтва) армян-католікаў. Спалучаецца з тытулам патрыярха і раўназначны яму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАЛУБІ́НСКІ (сапр.Пяскоў) Яўген Еўсцігнеевіч
(12.3.1834, г. Кастрама, Расія — 20.1.1912),
гісторык рус.правасл.царквы. Д-р багаслоўя (1880), праф. (1881), акад. Пецярбургскай АН (1903; чл.-кар. 1882). Скончыў Кастрамскую семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1858), дзе з 1861 выкладаў гісторыю рус.царквы. У гал. працы «Гісторыя рускай царквы» (т. 1—2, 1880—1900; ахоплівае перыяд з 10 да сярэдзіны 16 ст.) змешчаны вял. фактычны матэрыял, у т. л. па гісторыі правасл.царквы ў ВКЛ. Быў лібералам-заходнікам, падзяляў гісторыю рус.царквы на перыяд «пісьменнасці» (дапятроўскі) і «асветы» (пасляпятроўскі), абверг верагоднасць шэрагу царк. легенд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫШЭ́ЎСКІ (Іван Ігнатавіч) (25.7. 1828, в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 23.1.1897),
пісьменнік, гісторык царквы, славяназнавец. Д-р багаслоўя (1873). Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю (1849) і Кіеўскую духоўную акадэмію (1853). У 1862—97 праф. Кіеўскай духоўнай акадэміі, дзе выкладаў гісторыю Расіі і рус.царквы. Даследаваў пытанні гісторыі царквы ў першыя стагоддзі хрысціянства, гісторыю візант.царквы, царквызах. і паўд. славян. Быў прыхільнікам агульнаслав. культ. адзінства. Аўтар прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыла і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь у барацьбе за веру і народнасць» (1895) і інш.