1. Ва ўсіх адносінах, увогуле. Бумажкоў сваім атрадам загарадзіў.. [танкам] дарогу. Гэта быў час наогул першай спробы бою чалавека з танкамі.Чорны.Паход цэлым атрадам быў нялёгкім асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы, а фурманкі з параненымі наогул тармазілі рух атрада.Брыль.
2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках; зусім. [Міхаль] быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе.Скрыган.Лёдзя без болю наогул не магла глядзець, як сякуць дрэвы.Карпаў.
3.У агульных рысах. Гаварыць наогул.//У спалучэнні з назоўнікам азначае: уцэлым, не па частках. Звер гэты быў незвычайнае велічыні. Асабліва вялікай была яго галава і наогул увесь перад.Колас.
4.У спалучэнні са злучнікам «і» ужываецца для далучэння сказа або яго часткі, якія выражаюць думку больш агульную ў параўнанні з той, што выказана ў папярэднім сказе. І ні адна душа тут пра .. [Наўмысніка] нічога дрэннага не думала, і наогул мала пра яго думалі.Чорны.
5. Ужываецца ў значэнні абагульняючага слова. Тут жа [на вуліцы] расказваліся вельмі цікавыя навіны, падымаліся гарачыя спрэчкі, наогул жыццё біла з кожнага кута.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНТАРЭ́С (ад лац. interest мае значэнне, важна),
1) сацыяльны I. (у філасофіі, сацыялогіі і інш.) — рэальная прычына сац. дзейнасці індывідаў, сац. груп, супольнасцей, што ляжыць у аснове непасрэдных намераў (ідэй, жаданняў і інш.) і вызначае сац. паводзіны. Франц. матэрыялісты 18 ст. К.Гельвецый, П.Гольбах, Д.Дзідро бачылі ў І. рэальную аснову маралі, палітыкі, грамадскага ладу ў цэлым. Пры гэтым сац. І. яны разглядалі як простую суму індывід. І., што выводзіліся з нязменнай уцэлым пачуццёвай прыроды чалавека. І.Кант і Г.Гегель адзначалі нязводнасць І. да натуральнай прыроды чалавека. Гегель падкрэсліваў, што І. ёсць нешта большае, чым змест намеру і свядомасці, разглядаў бясконцую шматлікасць І. і патрэбнасцей як ажыццяўленне ў гісторыі т.зв. «абсалютнай ідэі». Паводле марксізму, усац. І. замацоўваюцца адносіны класа ці сац. групы да ўсёй сукупнасці грамадска-паліт. ін-таў, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, абумоўленыя іх эканам. становішчам; але нязводныя да яго. Адрозніваюць І.: па ступені агульнасці (індывідуальныя, групавыя, грамадскія), сферы накіраванасці (эканамічныя, палітычныя, духоўныя), характары суб’екта (нацыянальныя, дзяржаўныя, партыйныя і інш.), ступені асэнсаванасці (дзейнічаюць стыхійна і на аснове распрацаванай праграмы), магчымасці іх ажыццяўлення (рэальныя і ўяўныя), адносінах да аб’ектыўнай тэндэнцыі грамадскага развіцця (прагрэсіўныя, рэакцыйныя, кансерватыўныя). І. складае аснову любых форм спаборніцтва, барацьбы і супрацоўніцтва паміж людзьмі і выступае ў якасці важнейшых стымулаў дзейнасці і рухаючых сіл гіст. працэсу.
2) У псіхалогіі — форма выяўлення пазнавальнай патрэбнасці. Адрозніваюць І. непасрэдны (выкліканы прывабнасцю аб’екта) і апасродкаваны (характарызуецца адносінамі да аб’екта як да сродку дасягнення мэты дзейнасці). Класіфікуецца паводле зместу (прадметнай аднесенасці) і шырыні прадметнага зместу, па глыбіні (укаранёнасці ў сістэме патрэбнасных адносін асобы) і ўстойлівасці, па сіле і працягласці. У працэсе развіцця І. можа ператварацца ў схільнасць (патрэбнасць у ажыццяўленні дзейнасці, якая выклікае І.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНАЛ (Bernal) Джон Дэсманд (10.5.1901, г. Ніна, Ірландыя — 15.9.1971),
англійскі фізік, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў навуказнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1937) і АН шэрагу краін, у т. л.СССР. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1922). Аўтар навук. прац у галіне фізікі, крышталяграфіі, біяхіміі, філас. праблем прыродазнаўства. У працах «Сацыяльная функцыя навукі» (1938), «Навука і грамадства» (1953), «Навука ў гісторыі грамадства» (1954) і інш. абагульніў дасягненні навукі ў цэлым, раскрыў яе філас. значэнне і ролю ў гісторыі чалавецтва, узаемасувязь навукі, тэхнікі і сац. умоў жыцця грамадства. Увёў унавук. ўжытак паняцце «навукова-тэхнічная рэвалюцыя», распрацаваў цэласную канцэпцыю дыялектыкі і перспектыў яе развіцця. Укн. «Свет без вайны» (1958) паказаў перспектывы мірнага выкарыстання дасягненняў навукі на карысць чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́нік, ‑у, м.
1.пераважнамн. (вы́нікі, ‑аў). Канчатковыя паказчыкі якіх‑н. дзеянняў, з’яў, развіцця чаго‑н. Падвесці вынікі работы за дзень. □ Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы.Васілевіч.// Плён, здабытак працы, намаганняў. Вынікі шмат гадовай працы. Вынікі экспедыцыі, творчых поспехаў.
2. Тое, што вынікае з чаго‑н., з’яўляецца лагічным вывадам. Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы. □ Мы павінны заўсёды правяраць сябе, вывучаючы ланцуг палітычных падзей у іх цэлым, іх прычыннай сувязі, іх выніках.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛОРУ́ССКОЕ Э́ХО»,
штотыднёвая грамадска-паліт., літ. і эканам. газета. Выдавалася 30.5—1.11.1918 у Кіеве на рус. мове, частку матэрыялаў друкавала па-беларуску. Асн. задача — гуртаванне беларусаў, якія жылі на Украіне, забеспячэнне іх сувязі з радзімай. Праводзіла ідэю нац. аб’яднання бел. сіл на Украіне і Беларусі ў цэлым. Выступала за адбудову, умацаванне і незалежнасць бел. дзяржавы, яе свабоднае нац. і эканам. развіццё, нац. адраджэнне, аб’яднанне ўсіх грамадскіх сіл бел. народа дзеля рэалізацыі нац. інтарэсаў, прызнанне суверэннасці Беларусі з боку суседніх дзяржаў. Пісала пра мінулае, сучаснае і перспектывы бел. адраджэнскага руху, асвятляла дзейнасць урада БНР, пытанні дзярж.буд-ва і культ. жыцця на Беларусі і інш. Выйшла 9 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАДАРВІНІ́ЗМ,
эвалюцыйная канцэпцыя, распрацаваная ням. вучоным А.Вейсманам на першым этапе развіцця генетыкі (у канцы 19 ст.). Тэарэт. аснова Н. — вучэнне аб зародкавай плазме і зародкавым шляху сцвярджае, што ў спадчыну перадаюцца тыя змены, якія адбываюцца ў спадчынных адзінках палавых клетак — дэтэрмінантах. Набытыя адзнакі ў спадчыну не перадаюцца. Гэтыя вывады шмат у чым прадвызначылі сучасныя прадстаўленні аб спадчыннай зменлівасці. Але ў цэлым адыход ад дарвінаўскіх палажэнняў аб прычынах зменлівасці і прыродзе спадчыннасці, спроба звязаць даныя генетыкі з эвалюц. тэорыяй і дапоўніць дарвінаўскае прадстаўленне аб натуральным адборы былі памылкай. У 2-й пал. 20 ст. Н. часам называюць сучаснае эвалюц. вучэнне.
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Проблемы дарвинизма. 2 изд. Л., 1969;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́давы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да роду (у 1, 2 і 9 знач.); радавы. Родавы лад. □ Уцэлым.. вобраз чалавека, які раскрываецца ў «Вянку» [М. Багдановіча], рэалістычны, хоць яго рэалізм, вядома, спецыфічны, рэалізм лірыкі як родавай і жанравай асобнасці мастацтва.Лойка.
2. Які належыць роду, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выпіваючы, Талімон закусваў толькі ракамі. Павагу да іх ён лічыў родавай асаблівасцю ўсіх Забродскіх.Кулакоўскі.
ро́давы2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да родаў, бывае пры родах. Першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, грывай.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШВА́БІНСКІ (Švabinský) Макс (17.9.1873, г. Кромержыж, Чэхія — 10.2.1962),
чэшскі мастак. Нар.маст. Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1891—98). Працаваў пераважна ў графіцы, а таксама ў станковым жывапісе і манум.-дэкар. мастацтве. Зазнаў уплыў сімвалізму, але ў цэлым захоўваў рамант. пафас. У творах выяўляў пышную квітнеючую прыроду, населеную рэальнымі або казачнымі, алегарычнымі персанажамі. Аўтар вітражоў «Сашэсце Св. Духа» і «Страшны суд» у саборы св. Віта ў Празе, графічных партрэтаў Я.Неруды (1901), М.Алеша (1908), І.Манеса (1917), Ю.Фучыка (1950), цыкла «Райская саната» (1916—20), станковых кампазіцый «Летняя ноч» (1911), «Жніво» (1927), «Паэт і муза» (1932), жывапісных палотнаў «Зліццё душ» (1896), «Жоўты парасон» (1908—09), іл. да кніг. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1952. Іл.гл. да арт.Чэхія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДО́ЛЬФ II Габсбург (Rudolf; 18.7.1552, Вена — 20.1.1612),
імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» і эрцгерцаг Аўстрыі ў 1576—1612; кароль Венгрыі [1572—1608] і Чэхіі [1575—1611]. З дынастыі Габсбургаў. Сын імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Максіміляна II, пляменнік (па маці) ісп. караля Філіпа II. У 1572 атрымаў венг. карону, у 1575 — чэш. карону і ў 1576 у спадчыну ад бацькі тытулы імператара і эрцгерцага. Праводзіў уцэлым антыпратэстанцкі курс (гл.Контррэфармацыя), але з-за супраціўлення гэтаму ў Венгрыі (рух пад кіраўніцтвам І.Бочкаі) і Чэхіі даў свабоду веравызнання венг. і чэш. пратэстантам (адпаведна ў 1607 і 1609). У выніку міжусобнай барацьбы з братам Маціясам саступіў апошняму ўладу над Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, Венгрыяй, Маравіяй (1608) і Чэхіяй (1611). Супраціўляўся тур. экспансіі (гл.Аўстра-турэцкія войны 16—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гірамагні́тны
(ад гіра- + магнітны);
г-ая частата — частата вярчэння па акружнасці зараджанай часцінкі ў іанізаваным газе вакол сілавых ліній пастаяннага магнітнага поля;
г-ыя з’явы — магнітамеханічныя з’явы ў ферамагнетыках, якія паказваюць на існаванне сувязі паміж магнітнымі і механічнымі момантамі электронаў у атамах і атамаў уцэлым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)