Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кура́нта
(іт. couranta)
урачысты прыдворны танец 16—17 ст., які быў вядомы ў многіх еўрапейскіх краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыумфа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для ўрачыстага шэсця трыумфатара; збудаваны ў гонар якога‑н. трыумфу, перамогі, урачыстасці. Трыумфальная арка.
2.Урачысты, пераможны; які праходзіць з незвычайным уздымам. Трыумфальнае шэсце. □ — Цімафей Ільіч хоча зрабіць у ваш гонар, Міхаіл Дзям’янавіч, нейкае трыумфальнае віншаванне, — сказаў Трухан.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sonorous[ˈsɒnərəs]adj.
1.fml гу́чны, зво́нкі;
sonorous salutes шу́мныя прывіта́нні
2.fmlурачы́сты, высакамо́ўны;
sonorous style рытары́чны стыль;
sonorous titles высо́кія зва́нні
3.ling. сано́рны (гук)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ра́ут
(англ. rout)
урачысты званы вечар, прыём, які часта мае палітычнае значэнне (напр. дыпламатычны р.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
палане́з, ‑а, м.
1.Урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца. Гукі паланеза. □ Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў розным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік.Дамашэвіч.
2. Музычны твор у рытме гэтага танца.
[Фр. polonaise — польскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́
(фр. allez = ідзіце!)
выкрык (звычайна артыста ў цырку): «Наперад! Пачынай!»;
парад-але — урачысты выхад усіх удзельнікаў цыркавога прадстаўлення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗНА́МЕННЫ СПЕЎ, стаўповы спеў,
асноўны спеў стараж.-рус. манадыйнай музыкі (гл.Манодыя). Назва ад стараж.-рус. слова «знамя» — знак, нота ў безлінейным неўменным запісе музыкі (гл.Крукі). Падпарадкаваны агульным кананічным прынцыпам праваслаўнай царк. музыкі: папевачнаму развіццю (гл.Папеўка), радку як асн. вышыннаму ўзроўню формаўтварэння знаменнага песнапення, сістэме асмагласся. Выконваўся унісонным мужчынскім хорам. Мелодыка З.с. — строгая, суровая, стрыманая, падпарадкаваная вядучаму слоўнаму тэксту, вылучаецца плаўным паступовым меладычным рухам, дазволенасцю скачкоў на тэрцыю, кварту, квінту. Адзін з тыповых прынцыпаў арганізацыі знаменных напеваў — лінеарная перакампаноўка мелодыі (тэрмін Л.Касцюкавец). Вылучаюць вял. З.с. (больш урачысты, распеты), лірызаваны і малы (скарочаны варыянт З.с.). Вядомы з рукапісаў канца 11 — пач. 12 ст. (Благавешчанскі кандакар). Гістарычна меў 3 перыяды развіцця: стараж.-рус. сапраўдамоўя, раздзельнамоўя і новага сапраўдамоўя. Існуюць грэч., балг., сербскі, кіеўскі З.с. На аснове стараж.-рус. развіўся кіеўска-літоўскі, на Беларусі — беларускі, супрасльскі З.с., а таксама лакальныя — магілёўскі, віцебскі, нясвіжскі, куцеінскі, слуцкі, мірскі, віленскі, жыровіцкі. Беларусы стварылі ў Расіі шэраг новых спеваў, у т. л. старасіманаўскі, вяцкі і інш. На аснове ўскладнення З.с. і яго натацыі склаліся дзямественны спеў, пуцявы і т.зв. «казанскае знамя» (16—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
песнопе́ниеср., уст.
1.церк. песнапе́нне, -ння ср.;
2.перен. (торжественное стихотворение)урачы́сты верш; (пение) спеў, род. спе́ву м.; (гимн) гімн, род. гі́мна м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыўзня́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыўзняць.
2.узнач.прым. Злёгку падняты, узняты ўгару. Нос прыўзняты, губы прыпухлыя, над ілбом непакорліва звесіўся рыжы віхорчык.Гамолка.Чорны фрак утульна сядзеў на яго шырокіх прыўзнятых плячах.Галавач.
3.узнач.прым.; перан. Радасна-ўзбуджаны, ажыўлены. Ва ўсіх салдат быў прыўзняты настрой: нарэшце яны ў гэтай самай Германіі, вайне канец, цёплая вясна на дварэ.Карпюк.Ігнась зайшоў у хату, прыўзняты, як на крылах, і Марына заўважыла гэтую прыўзнятасць, гэтую яго радасць.Лупсякоў.// Высокі, урачысты. Тон ліста быў прыўзняты, урачысты.Гарэцкі.Вось чаму мы так лёгка адрозніваем свабодную, амаль гутарковую манеру апавядання Якуба Коласа ад крыху прыўзнятай, блізкай да кніжнай манеры З. Бядулі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)