БАХРУ́ШЫН Сяргей Уладзіміравіч (8.10.1882, Масква — 8.3.1950),

расійскі гісторык. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АН СССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.

Тв.:

Научные труды. Т. 1—4. М., 1952—59.

т. 2, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́БЕДЗЕЎ Сяргей Малахіевіч (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965),

бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).

Тв.:

Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. Гомель, 1958;

Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. М., 1965 (разам з І.​І.​Купчынавым);

Инженерная геодезия. М., 1968 (у сааўт.).

т. 9, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯШЧО́Ў Сяргей Міхайлавіч (н. 23.8.1954, с. Аляксандраўскае Стаўрапольскага краю, Расія),

бел. хімік. Д-р хім. н. (1995). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па спосабах апісання і прагназаванні экстракцыйнай раўнавагі ў сістэмах на аснове няводных палярных растваральнікаў. Прапанаваў методыкі раздзялення, канцэнтравання і ачысткі гідрафобных арган. рэчываў розных класаў.

Тв.:

Оценка сольвофобного эффекта при сольватации гидрофобных органических неэлектролитов полярными растворителями // Журн. физ. химии. 1999. Т. 73, № 1.

т. 9, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПШО́ННЫ Сяргей Фаміч (5.9.1922, в. Кушняроўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. —30.8.1994),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Узвод разведчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Віслы на Пд ад Варшавы, дзе, знішчыўшы агнявыя кропкі праціўніка, разграміў штаб зенітнага палка, захапіў афіцэраў з дакументамі і палкавы сцяг ворага, садзейнічаў пераправе двух сав. палкоў.

С.Ф.Пшонны.

т. 13, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́МАН Сяргей Дзям’янавіч (24.9.1917, г. Ейск Краснадарскага краю, Расія — 24.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Стралок радавы Р. 1-га Бел. фронту вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 у баі каля в. Пружынішчы Акцябрскага р-на Гомельскай вобл., калі першы ўзняўся ў атаку, натхняючы байцоў асабістым прыкладам; паранены, у рашаючы момант атакі закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.

С.​Дз.Роман.

т. 13, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

У́ТАЧКІН Сяргей Ісаевіч (12.7.1876, г. Адэса, Украіна — 13.1.1916),

спартсмен-авіятар, адзін з першых расійскіх лётчыкаў. У 1886—91 вучыўся ў Рышэльеўскай гімназіі ў Адэсе. Здзейсніў некалькі палётаў на паветр. шары (1907), выпрабоўваў планеры. У сак. 1910 ажыццявіў свой першы палёт на самалёце «Фарман-4». Пабудаваў самалёт-біплан тыпу «Фармана», на якім выконваў паказальныя палёты ў многіх рас. гарадах і за мяжой. Удзельнік пералёту рас. авіятараў Пецярбург — Масква (1911).

т. 16, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галі́ць, галю, голіш, голіць; незак., каго-што.

1. Зразаць брытвай валасы; брыць. Сяргей Суравец толькі кончыў валіць свой пушок на барадзе і мыўся над ражкаю. Крапіва.

2. Не насіць барады і вусоў. [Шаблюк] насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́зія, ‑і, ж.

1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.

2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак.

1. што. Напоўніць, набіць чым‑н. унутранасць чаго‑н. Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч. // Нафаршыраваць. Начыніць кабачкі.

2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці. Начыніць каўбас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фацэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Камічны, забаўны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. Колас. Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)