У́ТАЧКІН Сяргей Ісаевіч (12.7.1876, г. Адэса, Украіна — 13.1.1916),

спартсмен-авіятар, адзін з першых расійскіх лётчыкаў. У 1886—91 вучыўся ў Рышэльеўскай гімназіі ў Адэсе. Здзейсніў некалькі палётаў на паветр. шары (1907), выпрабоўваў планеры. У сак. 1910 ажыццявіў свой першы палёт на самалёце «Фарман-4». Пабудаваў самалёт-біплан тыпу «Фармана», на якім выконваў паказальныя палёты ў многіх рас. гарадах і за мяжой. Удзельнік пералёту рас. авіятараў Пецярбург — Масква (1911).

т. 16, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)