привле́чь сов.

1. прыцягну́ць; (к участию в чём-л. — ещё) залучы́ць; (вовлечь) уцягну́ць (у што);

2. (увлечь) прыцягну́ць, прыва́біць;

3. (склонить) схілі́ць; см. привлека́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схіля́ць несов.

1. (нагибать) склоня́ть, наклоня́ть;

2. перен. (да чаго) склоня́ть (к чему); привлека́ть;

3. (да каго, чаго) перен. (вызывать симпатию) располага́ть (к кому, чему);

1-3 см. схілі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.

Н. галля.

Н. цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць.

Н. галінку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).

Н. унука на сталярства.

Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схіле́нне ср.

1. (действие) склоне́ние, наклоне́ние;

2. перен. (да чаго) склоне́ние (к чему); (на што) привлече́ние;

1, 2 см. схілі́ць1, 2;

3. физ., астр. склоне́ние;

магні́тнае с. — магни́тное склоне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nagiąć

зак.

1. нагнуць; нахіліць;

2. do czego перан. схіліць, прымусіць да чаго; падпарадкаваць чаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наблі́зіць

1. näher rücken, näher brngen*, (n)nähern vt;

2. (паскорыць) beschlunigen vt;

3. (схіліць) hernziehen* vt; für sich gewnnen*;

наблі́зіць да сябе́ in sinen Kreis zehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.

Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў. Чорны. // Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву. Колас. Дуб галлё пабялелае звесіў. Лявонны.

•••

Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).

Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скло́ннасць ‘схільнасць, дар, талент’, ‘прыхільнасць’ (Ласт.), сюды ж скланяць ‘схіляць у карысць каго-небудзь ці чаго-небудзь’, скло́нны ‘прыхільны’ (там жа), ст.-бел. склонитисхіліць’ (Альтбаўэр), параўн. рус. скло́нность, склоня́ть, скло́нный ‘тс’. Паводле Кохмана (Stosunki, 125–126), насуперак Фасмеру (3, 642: калька франц. inclination ‘схільнасць’), з польск. skłonność — калька з лац. inclinatio ‘тс’, што трапіла ў рускую мову праз старабеларускую, гл. таксама Віткоўскі, Słownik, 173. У сучаснай літаратурнай мове калькуюцца ўтварэннямі з коранем ‑хіл‑, што не выключае захавання народных форм ад кланіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Haupt n -(e)s, Häupter

1) галава́;

das ~ nigen схілі́ць галаву́

2) галава́, шэф, нача́льнік;

den Feind aufs ~ schlgen* разбі́ць во́рага ўшчэ́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МА́РНСКІЯ БІ́ТВЫ ў першую сусветную вайну,

1) буйная сустрэчная бітва паміж саюзнымі англа-франц. і герм. войскамі каля р. Марна 5—12.9.1914. Англа-франц. войскі (усяго 64 дывізіі, 3000 гармат, каманд. ген. Ж.​Жофр) сіламі 6-й франц. арміі атакавалі фланг 1-й герм. арміі, потым увялі ў бой астатнія сілы і прыпынілі наступленне герм. часцей (49 дывізій, 3364 гарматы, каманд. ген. Х.​Мольтке Малодшы) на Парыж і прымусілі іх адступіць за р. Эна. Перамога англа-франц. войск паклала пач. пералому ў кампаніі 1914 на Зах. фронце і прывяла да правалу герм. стратэг. плана «бліцкрыгу» («маланкавай вайны») па хуткім разгроме праціўніка на Зах. фронце. Перамозе саюзнікаў садзейнічала адцягненне герм. камандаваннем 2 карпусоў і кав. дывізіі з Зах. фронту на рас.-герм. фронт для адбіцця наступлення рас. войск ва Усх. Прусіі (гл. Усходне-Пруская аперацыя 1914).

2) Бітва паміж франц. і герм. войскамі ў сектары р. Марна 15.7—4.8.1918. Пасля спынення 15—17 ліп. франц. войскамі (36 дывізій, 3080 гармат, каманд. ген. Ф.​Фош) герм. сіл (48 дывізій, 6353 гарматы, камандуючыя фельдмаршал П. фон Гіндэнбург і ген. Э.Людэндорф), якія наступалі на Парыж, 18 ліп. франц. войскі пры падтрымцы танкаў перайшлі ў контрнаступленне і адкінулі герм. арміі да Эны. Страты герм. войск склалі 120 тыс., саюзнікаў — 60 тыс. чал. У выніку бітвы сарваны герм. план схіліць Антанту да выгаднага для Германіі міру, знікла пагроза акупацыі Парыжа, стратэг. ініцыятыва канчаткова перайшла да саюзнікаў.

т. 10, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)