швертбо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Паруснае аднамачтавае спартыўнае судна з высоўным кілем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашлюзо́ўваць

‘устройваць шлюзы на рацэ, канале (ашлюзоўваць раку, канал); прапускаць праз шлюз (ашлюзоўваць судна)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ашлюзо́ўваю ашлюзо́ўваем
2-я ас. ашлюзо́ўваеш ашлюзо́ўваеце
3-я ас. ашлюзо́ўвае ашлюзо́ўваюць
Прошлы час
м. ашлюзо́ўваў ашлюзо́ўвалі
ж. ашлюзо́ўвала
н. ашлюзо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. ашлюзо́ўвай ашлюзо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ашлюзо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

катамара́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паруснае або маторнае судна з двух паралельных карпусоў злучаных між сабой агульнай палубай.

Пасажырскі к.

2. Невялікае прагулачнае судна з парным сядзеннем, якое працуе па прынцыпе веласіпеда; водны веласіпед.

|| прым. катамара́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАТЭРЛІ́НІЯ (галанд. water-lijn ад water вада + lijn лінія),

лінія судакранання паверхні вады з корпусам судна, што плавае. Грузавая ватэрлінія супадае са спакойнай паверхняй вады пры поўнай загрузцы судна і адпавядае найбольшай дапушчальнай у эксплуатацыі асадцы; адзначаецца грузавой маркай. Тэарэтычныя ватэрлініі атрымліваюць сячэннем паверхні корпуса судна гарыз. плоскасцямі на чарцяжы. Форма ватэрлініі і велічыня абведзенай ёю плошчы ўплываюць на характарыстыкі ходкасці і астойлівасці судна.

т. 4, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́верз, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

|| прым. тра́верзны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ўлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам.

|| прым. тра́ўлерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́зел², -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м. (спец.).

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гале́ра, -ы, мн. -ы, -ле́р, ж. (гіст.).

Вялікае драўлянае мнагавёсельнае мнагавёславае судна.

|| прым. гале́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Быстраходнае паруснае або парусна-паравое судна.

|| прым. клі́перны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атамахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)