verdmmt

1. a

1) пракля́ты

2) асу́джаны

3) разм. страшэ́нны (пра холад і г.д.)

2. adv ве́льмі, на́дта, страшэ́нна;

verdmmt noch mal! каб яго́ чорт узяў!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nuts [nʌts] adj. infml

1. дурнава́ты, ненарма́льны, крану́ты, звар’яце́лы;

I thought he was nuts. Я падумала, што ён звар’яцеў.

2. (about/on/over) апанта́ны; які́ страшэнна/шалёна/да вар’я́цтва захапля́ецца (чым-н.); які́ не па́мятае сябе́/тра́ціць ро́зум ад захапле́ння;

He’s nuts about cars. Ён да вар’яцтва захапляецца машынамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дым, ‑у; мн. дымы, ‑оў; м.

1. Сукупнасць дробных цвёрдых часцінак і газападобных прадуктаў, якія вылучаюцца ў паветра пры згаранні чаго‑н. Папяросны дым. □ Дым, горкі, як палын, і страшэнна ўдушлівы, расплываўся па зямлі. Хадкевіч. З комінаў узнімаўся белаваты дым. Шыцік.

2. Гіст. Хата, гаспадарка, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі.

•••

Пайсці (з) дымам гл. пайсці.

Пусціць дым у вочы гл. пусціць.

Пусціць (з) дымам гл. пусціць.

У дым — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным. Напіўся ў дым у нейкай там папойцы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.

Занадта ўпэўнены ў сабе, сваіх сілах, магчымасцях. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, і яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай і грубаватай жанчыне. Шамякін. — Нашто ж табе [Тоўхарту] трэба было нанава раджацца? — недаверліва сказаў Гальвас, бачачы ў ласкавасці свайго друга жорсткую ўладарнасць самаўпэўненага гаспадара. Чорны. // Які выражае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Самаўпэўненая ўсмешка. □ [Прыбытак] павітаўся з мужчынамі за руку, і нельга было не адзначыць, што ў яго заўсёды самаўпэўненай і ганарлівай постаці сёння нечага не хапала. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напаў- — першая частка складаных слоў напаўгнілы, напаўдзікі, напаўмёртвы і г. д., якая абазначае частковую прысутнасць прызнака, выражанага ў другой частцы слова. Да напоў (*напол) ’напалавіну’ (гл.). Баханькоў (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) беспадстаўна лічыць названыя словы недакладнымі калькамі з рус. полугнилой, полумертвый і інш., хутчэй тут прысутны ўплыў польск. napółdziki і пад., паколькі ў народнай мове такога тыпу ўтварэнні сустракаюцца рэдка, параўн., аднак, напоўсмерць, напоўсмерцістрашэнна, да паўсмерці’ (ТС) і пад., якія паказваюць, што першапачаткова падобныя ўтварэнні ўзніклі сярод прыслоўяў, а потым распаўсюдзіліся і на прыметнікі. Зубаты лічыць утварэнні тыпу чэш. na půl пазнейшымі, першаснымі былі спалучэнні са склонавай формай падвойнага ліку na poly, параўн. чэш. na poly živý ’напаўжывы’, польск. napoły pijany ’напаўп’яны’, што ўжывалася паралельна з napół (Зубаты, Studie, 171). Выказваецца думка пра ненатуральнасць утварэнняў з напаў‑ у беларускай мове (параўн. Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́нты, ‑аў; адз. няма.

Разм.

1. Лахманы; старая падраная адзежа, бялізна. [Марына:] — Былі б грошы, узяла б у Сомавай крэпжаржэтавы адрэз.. Даведаецца Андрэй, злаваць будзе. Ну і няхай злуе, не хадзіць жа мне ў старых трантах. Шахавец. [Іваноў:] — Адзін наш хлопец у трантах ходзіць, а зіма на дварэ. Новікаў. Калі той, хто назваўся шафёрам, скінуў з сябе абледзянелыя транты, перад позіркам паўстаў страшэнна схуднелы, змізарнелы чалавек. Навуменка.

2. Зневаж. Жаночыя ўборы. [Верхаводка да Дар’і:] Транты твае прадаваць пачну. Назапасіла, дзякуй богу, што хоць універмаг адкрывай. Губарэвіч. [Карніцкі:] — Няхай бы яна [Паліна] лепш патраціла свае грошы на кнігі, а не на мяшчанскія транты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́жас м.

1. сущ. жах, род. жа́ху м.; жу́дасць, -ці ж.; жуда́, -ды́ ж.; жахлі́васць, -ці ж.; страх, род. стра́ху м.;

его́ охвати́л у́жас яго́ ахапі́ў жах, яго́ ахапі́ла жу́дасць;

привести́ в у́жас нагна́ць жа́ху;

прийти́ в у́жас жахну́цца;

како́й у́жас! які́ жах!;

у́жасы войны́ жа́хі вайны́;

во всём у́жасе ва ўсім сваі́м жа́ху (ва ўсёй жу́дасці, жахлі́васці);

он в у́жасе яго́ бярэ́ жах (жу́дасць);

внуша́ть у́жас выкліка́ць (наганя́ць) жах;

содрога́ться от у́жаса калаці́цца ад жа́ху (ад стра́ху);

объя́тый у́жасом апанава́ны жа́хам;

2. в знач. нареч., разг. стра́шна, страшэ́нна; страх, жах;

у́жас как далеко́ стра́шна (страшэ́нна) далёка, страх, як далёка;

до у́жаса жахлі́ва, страшэ́нна;

к у́жасу моему́, я сби́лся с пути́ гэ́та было́ жахлі́ва, я збі́ўся з даро́гі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страстьII ж. (страх), прост. страх, род. стра́ху м.; (ужас) жах, род. жа́ху м.;

стра́сти, да и то́лько страх (жах), ды і то́лькі;

про э́ти места́ расска́зывают стра́сти пра гэ́тыя мясці́ны раска́зваюць стра́хі;

до стра́сти страшэ́нна, стра́шна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mad

[mæd]

adj.

1) ненарма́льны, звар’яце́лы; шалёны

2) дурны́, неразу́мны

3)

а) які́ страшэ́нна лю́біць што-н.

mad (after, about) — шалёна захо́плены (чым-н.)

б) дзі́ка ра́дасны або́ вясёлы

4) informal ве́льмі злы

to get mad — узлава́цца, мо́цна раззлава́цца

Don’t get mad at me — Ня гне́вайся на мяне́

like mad — шалёна, мо́цна або́ ху́тка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)