(ням. Singspiel, ад singen = спяваць + Spiel = гульня)
нямецкая камічная опера, у якой спевы і танцы чаргуюцца з размоўнымі дыялогамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КІРАВА́ННЕў мовазнаўстве,
від залежнай сінтакс. сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой гал. слова патрабуе ад залежнага (назоўніка ці яго эквіваленту) формы пэўнага ўскоснага склону. Кіруючым можа быць любое самаст. слова. Вылучаюць К.: прыдзеяслоўнае (кіруючае слова — дзеяслоў, «спяваць песні»), прысубстантыўнае (назоўнік кіруе назоўнікам, «любоў да радзімы»), ад’ектыўнае (кіруючае слова — прыметнік, «поўны радасці»), адвербіяльнае (кіруючае слова — прыслоўе, «далёка ад дому»).
К. бывае непасрэднае, або беспрыназоўнікавае («люблю дзяцей»), і пасрэднае, або прыназоўнікавае («клапачуся пра дзяцей»). Адрозніваюць моцнае К. — гал. слова патрабуе ад залежнага пэўнай склонавай формы («апяваць гераізм», «адмовіцца ад сваіх слоў»), і слабае — сувязь паміж гал. і залежным словамі неабавязковая для рэалізацыі значэння гал. слова (параўн.: «вербы шумяць над ракой» і «вербы шумяць»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́Ф (Piaf) Эдзіт [сапр.Гасьён (Gassion) Эдзіт Джавана; 19.12.1915, Парыж — 11.10.1963], французская эстрадная спявачка-шансанье. З 1930 выступала ў кабарэ і эстрадных т-рах, з 1956 у т-ры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценнямі голасам. Яе выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэнні з прастатой. Стварыла лірычную песню-споведзь, працягвала традыцыю стылю «песнь франц. вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх з іх. Знялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае спяваць», «Фрэнчканкан» і інш. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Рус.пер. — На балу удачи. М., 1965;
Книга о себе // Театр. 1965. №1—5.
Лит.: Берто С. Эдит Пиаф: Пер с фр.М., 1991; Дюкло П., Мартен Ж Эдит Пиаф: Пер. с фр. Смоленск, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўсу́так, адз.няма.
Палавіна сутак. [Мікола:] — А ў рудніках, а пры тачках, пры станках стаяць па паўсутак, думаеш, весела, думаеш, спяваць хочацца, калі людзі падаюць ад стомы?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ладIIмуз. лад, род. ла́ду м.;
◊
на ра́зные лады́ на ро́зныя лады́;
петь на но́вый ладспява́ць на но́вы лад;
петь в ладспява́ць у лад;
настро́иться на друго́й лад настро́іцца на і́ншы лад.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Заліва́цца ’тлусцець’ (Мат. Гом.), ’спяваць з пералівамі’ (ТСБМ). Рус.залива́ться ў розных знач., у тым ліку ’спяваць пералівіста’, укр.залива́тися ’пакрывацца вадкасцю’, ’смяяцца’, ’захлынацца’. Перан. ад залівацца ’пакрывацца вадкасцю’, ’напаўняцца вадкасцю’ (гл. заліць3, ліць), для спеваў ’выдаваць гукі быццам бы такія, што пераліваюцца, як вадкасць’, для ’тлусцець’, ’набірацца тлушчу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пія́ць ’спяваць’ (Мядзв.; паст., в.-дзв., даўг., лудз., смарг., маст., Сл. ПЗБ). Да пяяць (гл.). Слова аформілася пад уплывам польск.piać, pieją ’спяваць, спяваю’. Паводле Карскага (1, 215). пераход ъ у і ў пазіцыі перад націскным а характэрны для паўн.-усх. гаворак і не каторых гаворак на паўднёвым захадзе Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурны́каць ’мурлыкаць’, ’мармытаць, спяваць сабе пад нос’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем мурлыкаць і курна́ ’мурлыканне’.