(фр. polémique, ад гр. polemikos = ваяўнічы, варожы)
спрэчкі пры абмеркаванні навуковых, літаратурных або палітычных пытанняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сафі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн.
1. Той, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак, сцвярджэнняў.
2. Старажытнагрэчаскі мысліцель 5–4 стст. да н. э., які выступаў у якасці прафесійнага настаўніка філасофіі, красамоўства, майстэрства весці спрэчкі.
[Грэч. sophistēs — майстар, мудрэц, ілжэмудрэц.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
disputant
[dɪˈspju:tənt]1.
n.
дыспута́нт -а m., удзе́льнік спрэ́чкі
2.
adj.
які́ спрача́ецца, які́ ўдзе́льнічае ў ды́спуце
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Debáttef -, -n спрэ́чкі, дэба́ты, абмеркава́нне;
in die ~ éingreifen* вы́ступіць у спрэ́чках
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗЯНО́Н (Zēnōn) з Кітыёна
(востраў Кіпр; каля 336—264 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік стаіцызму. Каля 312 пасяліўся ў Афінах. Вучыўся ў кініка Кратэса, прадстаўніка мегарскай школы Стылпона і кіраўніка платонаўскай Акадэміі Палемона. Каля 300 да н.э. заснаваў сваю школу стоікаў. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ант. медыцынскія тэорыі, фізіка Геракліта, тэалагічныя ідэі Сакрата, Платона і Арыстоцеля. Вучэнне З. характарызуецца пераважна ўвагай да абгрунтавання ўнутр. незалежнасці асобы. Творы З. («Аб прыродзе», «Супраць філасофіі», «Спрэчкі») захаваліся фрагментарна. Сярод яго вучняў Персей, Клеанф з Аса, Арыстон з Кеоса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1923 Падпісаны 24.7.1923 на заключным пасяджэнні Лазанскай канферэнцыі 1922—23 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Японіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турцыі — з другога. Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920. Устанавіў сучасныя межы Турцыі (акрамя яе мяжы з Іракам з-за спрэчкі вакол тэрыторыі, прылеглай да г. Масул), адмяніў рэжым капітуляцый, эканам. і паліт. Прывілеі іншаземцаў у краіне, міжнар. фінансавы кантроль над Турцыяй. Замацаваў вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі ў Турцыі і грэка-турэцкай вайны 1919—22. Не быў ратыфікаваны Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даліка́ціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; незак.
Разм. Далікатна абыходзіцца з кім‑, чым‑н. Яшчэ і сёння між калгаснікаў ідуць спрэчкі аб тым, ці варта было гаціць такую процьму грошай на гэту механіку. Маўляў, чаго ўжо так далікаціцца з тымі каровамі...Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурку́н, ‑а, м.
Разм. Бурклівы чалавек. Чаго граха таіць, трапляюцца яшчэ ў нас дзе-нідзе людзі, якія любяць марна балбатаць, аматары без усякай дай-прычыны ўступаць у спрэчкі, гэтакія буркуны, што ўсім незадаволены, усё бачаць у самым змрочным святле.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́спут
(фр. dispute, ад лац. disputare = разважаць, спрачацца)
публічныя спрэчкі на навуковую або важную ў грамадскіх адносінах тэму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙТАЎСКІ СУД,
мясцовы суд у гарадах ВКЛ. Войт, які ўзначальваў адміністрацыю горада, меў права і ўласнага суда. У грамаце 1390 на магдэбургскае права Брэсту ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда — войт. У грамаце 1498 Полацку гаворыцца, што бурмістры і радцы не маглі судзіць без войта. Каралева Бона ў 1551 запатрабавала, каб у велікакняжацкіх гарадах суд.спрэчкі старосты разглядалі сумесна з гар. войтам. У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічаў або войтаўскі суд, або войтаўска-лаўніцкі суд. Поруч з войтаўскім судом існаваў бурмістраўска-радзецкі суд.