паклады карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў выніку метамарфізму горных парод і руд. Падзяляюцца на метамарфічныя (узніклі з горных парод і руд, якія не мелі прамысл. каштоўнасці; напр., радовішчы дахавых сланцаў, кіяніту і сіліманіту па гліністых сланцах, мармуру па вапняках, наждаку па бедных баксітах) і метамарфізаваныя радовішчы (узніклі з раней існуючых радовішчаў карысных выкапняў; напр., метамарфізаваныя радовішчы магнетытавых кварцытаў, графіту, марганцу, золата, урану).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПАМІ́З,
горная сістэма на ПнЗ Афганістана (паўн. перадгор’і — у Туркменіі). Даўж. каля 600 км, шыр. да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на Пд і У з гранітаў і гнейсаў. Паўн. перадгор’і ўкрыты лёсавым чахлом. Асн.хр. Банды-Туркестан, Хісар (выш. да 4565 м). П. глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалессі і ўчасткі шыракалістых лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АЛІЧУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т, Базардарынскі хрыбет. На Усх. Паміры, у Таджыкістане, паміж р. Алічур і воз. Яшылькуль на Пд і р. Мургаб і воз. Сарэзскім на ПнУ, працяг Рушанскага хрыбта. Даўж. каля 130 км. Выш. 5929 м (г. Кулін). Складзены з гранітоідаў, метамарфічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Ледавікі (агульная пл. 158 км²). Пераважае ландшафт камяністага высакагор’я са скаламі і восыпамі, на ніжніх схілах разрэджаная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ШАТЛА́НДСКАЕ НАГО́Р’Е.
На Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі. Даўж. з Пн на Пд каля 300 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс у Грампіянскіх гарах). Складзена з гнейсаў, гранітаў, крыштал. сланцаў, пясчанікаў. Пласкагор’і і масівы, расчлянёныя тэктанічнымі ўпадзінамі (найб. Глен-Мор) са старажытналедавіковымі формамі рэльефу, цяснінамі, на З — фіёрдамі. Шмат азёр (Лох-Ломанд, Лох-Нес), балот. Верасоўнікі, лугі, участкі лясоў. Жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ ХРЫБЕ́Т У сістэме Куньлуня, у Кітаі, паміж далінамі рэк Керыя і Карамуран. Даўж. каля 400 м. Выш. да 6626 м. Складзены пераважна з гнейсаў, крышт.сланцаў і гранітаў. Складаецца з 3—5 грабянёў, падзеленых вузкімі тэктанічнымі далінамі. Паўн. схіл (выш. каля 4000 м) стромка абрываецца да Тарымскай раўніны, каля яго падножжаў — паласа аазісаў. Горныя пустыні і стэпы, ландшафты халодных пустынь. Ледавікі. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім (1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЙСКІ КО́МПЛЕКС, сіній (ад позналац. Sina Кітай),
комплекс горных парод верхняга дакембрыю, адпавядае большай ч.рыфею. Вылучаны ням. геолагам Ф.Рыхтгофенам у 1882 на тэр. Кітая. Складзены ўнізе з кварцытаў, сланцаў і андэзітавых лаваў, уверсе пераважна з вапнякоў і даламітаў са страматалітамі. Магутнасць 8 тыс.м. У бас.р. Янцзы С.к. уключае характэрную пачку ледавіковых кангламератаў — тылітаў. З адкладамі С.к. звязаны радовішчы жалезных і марганцавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙЧЖО́ЎСКАЕ НАГО́Р’Е,
нагор’е на ПдЗ Кітая, усх.ч.Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Даўж. каля 600 км, шыр. да 500 км, пераважная выш. каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры). Клімат субтрапічны мусонны. Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку. У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на У вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІСЕ́ЙСКІ КРАЖ,
прыўзняты паўд.-зах. край Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліны р. Кан на ПнЗ па правабярэжжы р. Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Выш. да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышт.сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жал. руды, баксітаў, магнезіту, тальку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮНГЁЙ-АЛА́-ТО́О, Кунгей-Алатау,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з ПнІсык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўж. каля 280 км. Выш. да 4771 (г. Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнай пл. 237 км². На паўн. схілах і ў цяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўд. — горныя стэпы, вышэй — горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсх.ч. перавал Сан-Таш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАДУ́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
на ПнУ Кітая, паміж Ляадунскім і Зах.-Карэйскім залівамі Жоўтага м.Даўж. 225 км, шыр. 80—130 км. Берагі прамалінейныя, нізкія, на ПдЗ (на п-ве Гуаньдун) — рыясавага тыпу. Узгоркавая раўніна і нізкагор’і выш. да 1132 м (г. Буюньшань). Складзены пераважна з вапнякоў, сланцаў, кварцавых пясчанікаў; месцамі базальтавыя покрывы. Хмызнякі, участкі лясоў. Раўніны і пакатыя схілы апрацаваны (пасевы кукурузы, гааляну). Найб. парты: Далянь (Дальні) і Люйшунь (Порт-Артур).