Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Хрысціянска-дэмакратычны саюз (Заходні Берлін) 2/305
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З МІ́НСКАГА ПАВЕ́ТА,
прафесіянальна-паліт.арг-цыябел. настаўнікаў у крас.—ліп. 1920 у Мінску. У кіраўніцтва саюза ўваходзілі Я.Бурвель (старшыня), С.Булат, Я.Шнаркевіч, П.Зарэмба і інш. Выступаў за арг-цыю бел. школьніцтва ў павеце, беларусізацыю нар. асветы, паліт. і сац. абарону бел. настаўнікаў, матэрыяльную дапамогу бедным дзецям, за аб’яднанне бел., польск., яўр. і т.зв. рускамоўных настаўніцкіх арг-цый Мінскага пав. ў адзіны настаўніцкі саюз і інш. Спыніў дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ.trust (ст.-англ.trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл.traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням.trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням.Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц.trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ.threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е.*dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбо́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.
2. Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу.Клімковіч.Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tie-up[ˈtaɪʌp]n.
1. су́вязь, саю́з;
a tie-up with Ford су́вязь з кампа́ніяй Форд
2.AmE спыне́нне, затры́мка;
a traffic tie-up про́бка (у руху)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ally
I[əˈlaɪ]1.
v.t. -lied, -lying
1) злуча́ць
to ally oneself — уступа́ць у хаўру́с, саю́з; заключа́ць умо́ву
2) Pass. быць зьвя́заным
Norwegian is nearly allied to Danish — Нарвэ́ская мо́ва ве́льмі блі́зкая да да́цкае
2.
v.i.
заключа́ць хаўру́с, саю́з
to ally against the common enemy — заключы́ць саю́з супро́ць супо́льнага во́рага
II[ˈælaɪ]
n., pl. -lies
1) хаўру́сьнік -а, саю́зьнік -а m.
2) памага́ты -ага; памо́чнік -а m., памо́чніца f.; прыхі́льнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АХЕ́ЙЦЫ,
адно з асноўных стараж.-грэч. плямёнаў, якое жыло ў Фесаліі. З пач.2-га тыс. да нашай эры засялялі Пелапанес і некаторыя а-вы Эгейскага м. Яны захавалі заснаваны іанійцамісаюз 12 гарадоў. У 17—16 ст. да нашай эры ўтварыліся дзяржавы ахейцаў Мікены, Пілас і інш., якія ў 15—13 ст. да нашай эры дасягнулі высокага эканам. і паліт. росквіту. Удзельнічалі ў Траянскай вайне. У 12 ст. да нашай эры выцеснены дарыйцамі ў М.Азію, на Кіпр і інш. астравы, на Пн Пелапанеса, дзе ўтварылі вобласць Ахая. Значэнне ахейцаў вырасла пасля 280 да нашай эры, калі полісы Ахаі арганізавалі Ахейскі саюз. У паэмах Гамера ахейцамі наз. ўсе грэкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПІ́ДЫ (лац. Gepidae),
група герм. плямён, роднасных готам. У 2ст. перасяліліся са Скандынавіі на ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У канцы 2ст. рушылі ўслед за готамі на ПдУ. У канцы 4 ст. ўключаны ў племянны саюзгунаў. У 2-й пал. 6 ст. заваяваны аб’яднанымі сіламі лангабардаў і авараў. Апошні раз згадваюцца ў 9 ст.