вы́дзеліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.

2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

В. смеласцю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з арганізма.

Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. выдзяле́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.)

|| прым. выдзяля́льны, -ая, -ае (паводле 3 знач.).

В. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пато́к, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.

Бурны п.

Веснавыя патокі.

2. перан. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.

П. лавы.

П. газу.

П. святла.

П. слёз.

П. слоў.

П. бежанцаў.

3. Паточная вытворчасць (спец.).

Выраб матораў арганізаваны па прынцыпе патоку.

4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.

Выпускнікі аднаго патоку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗЕ́ЙНЫ СЛОЙ ГЛЕ́БЫ,

верхні гарызонт трапічных і субтрапічных глеб, развітых на фералітнай кары выветрывання. Пад непасрэдным уздзеяннем каранёў раслін становіцца аднародным паводле саставу і марфалогіі, набывае буры колер і глебавую структуру.

т. 6, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рассакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць вядомым тое, што раней было сакрэтным. [Наведванне хлопцамі вёскі Рог] было небяспечна, таму што магло хутка рассакрэціць прыпынак падпольнага абкома. Казлоў.

2. Разм. Выключыць з саставу асоб, дапушчаных да сакрэтнай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАЦЫЛІ́Н,

антыбіётык, які выпрацоўвае сянная палачка (Bacillus subtilis). Паводле хім. саставу — поліпептыд. Уздзейнічае на грамстаноўчыя (стафілакокі) і грамадмоўныя (кішэчная палачка) бактэрыі. Шырока не выкарыстоўваецца (інактывуецца пры наяўнасці бялковых рэчываў крыві і сывараткі).

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

актывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да актывацыі.

•••

Актывацыйны аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, заснаваны на вымярэнні энергіі выпрамянення радыеактыўных ядраў ізатопаў, якія ўтварыліся пад уздзеяннем патоку нейтронаў, зараджаных часціц (пратонаў і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капра́л

(фр. caporal, ад іт. caporale)

воінскае званне малодшага каманднага саставу ў арміях некаторых краін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лейтэна́нт

(ням. Leutenant, ад фр. lieutenant)

воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў арміі і флоце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

азбала́н

(ад гр. asbolos = куродым, сажа)

мінерал, водны вокісел марганцу, кобальту і нікелю пераменнага саставу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бо́цман

(гал. bootsman)

званне малодшага каманднага саставу на караблі, якому падпарадкавана каманда па гаспадарчых работах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)