Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зме́на, -ы, мн. -ы, змен, ж.
1.гл. змяніцца, змяніць.
2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.
Вячэрняя з.
Працаваць у тры змены.
3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.
Прыступіла да працы начная з.
4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.
Рыхтаваць сабе змену.
Маладая з.
5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.
Дзве змены бялізны.
◊
На зменукаму-чаму — услед за кім-, чым-н.; замяніць сабой каго-, што-н.
|| прым.зме́нны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Які рыпіць, скрыпіць. Рыпучыя вароты. Рыпучыя колы. □ Лейтэнант падаўся назад, усеўся на рыпучыя дошкі лаўкі.Лынькоў.Вачурка не ведаў, як аддзякаваць Сашку. І вось вырашыў пашыць яму рыпучыя боты.Гроднеў.// Рэзкі, непрыемны (пра голас, гук). Рыпучы голас. □ У школе было вядома — кожны дзень трэба рыхтаваць урокі, і хоць мачыха і перашкаджала сваёй рыпучай буркатнёю, дзяўчына ні разу не прыйшла ў школу, не падрыхтаваўшы іх.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мундзі́р ’ваеннае або цывільнае форменнае адзенне’, мундзяры́ ’бульба, звараная ў лушпайках’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Вешт., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 79), у якой мундир у XVIII ст. запазычана з франц.monture ’забеспячэнне’, магчыма, і з ням.Mundierung ’тс’ (Фасмер, 3, 9–10, параўн. с.-в.-ням.muntieren ’забяспечваць, рыхтаваць, збіраць (у дарогу), узбройваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус.перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел.перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыхтава́цца1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Рабіць усё неабходнае для правядзення, здзяйснення чаго‑н.; прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення чаго‑н. Рыхтавацца ў дарогу. Рыхтавацца да зімы. □ Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі.Шамякін.Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў...Танк.Мы рыхтаваліся ўцякаць удвух з Жарнаком, і толькі з ім гаварылі аб гэтым сур’ёзна.Брыль.// Вывучаць што‑н., працаваць над чым‑н. з мэтай падрыхтоўкі да якой‑н. дзейнасці. Рыхтавацца да экзаменаў. Рыхтавацца да паступлення ў інстытут. Рыхтавацца да лекцыі. □ За сваё жыццё Святлана правяла ўжо не адну тысячу ўрокаў, і рыхтавацца ёй да іх было лёгка.Шахавец.
2. Быць, знаходзіцца ў стане або працэсе падрыхтоўкі. Рыхтавалася ў лесе база, з якой павінен быў дзейнічаць атрад.Чорны.У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці.Колас.
3.Зал.дарыхтаваць.
рыхтава́цца2, ‑туецца; незак.
Зал.дарыхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прыводзіць у парадак, падпраўляць. Ладаваць збрую. □ — Ты ўчора прыходзіў да мяне? — стоячы на праходзе, спытаў Андрэйка, калі Паўлік пачаў ладаваць кнігі ў парце.Краўчанка.// Роўна, парадкам укладваць. У кожным двары выцягвалі косы, граблі, ладавалі ў вазы.Мележ.// Збіраць, рыхтаваць, укладваць. У дарогу збіралася ледзь не ўся вёска — кляпалі косы, ладавалі торбы, падмазвалі каламаззю восі, падганялі хамуты і вупраж.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкі, ‑аў; адз.няма.
Абл. Ранішняя пасьба жывёлы летам у гарачую пару. Маці толькі і клопату з.. [каровай], што выгнаць на ранкі.Б. Стральцоў.Пасвіў .. [дзядзька Алесь] толькі на ранках, бо ўдзень яго ўжо не пускала кузня.Кулакоўскі.// Знаходжанне жывёлы ў хляве ў паўдзённы час пасля ранішняй пасьбы. Тым часам пара і выганяць каровы з ранкаў, і Паўліха ідзе рыхтаваць Чэсіку торбу.Васілевіч.Сёння ўжо каровы прыгналі на ранкі, а Віктара ўсё яшчэ няма.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАСТО́ЛЬНАЯ ВЫДАВЕ́ЦКАЯ СІСТЭ́МА,
камп’ютэрная сістэма, прызначаная для аўтаматызаванай апрацоўкі тэкставай і ілюстрацыйнай (чорна-белай і каляровай) інфармацыі пры вырабе фотаформы або арыгінал-макета паліграф. выдання (кнігі, часопіса, газеты і інш.). Звычайна размяшчаецца на адным рабочым месцы і прызначана для выкарыстання ў выдавецтве або сярэднім паводле аб’ёму выдавецка-паліграф. комплексе.
Складаецца з персанальнай ЭВМ (ПЭВМ) з клавіятурай, дысплеем, маніпулятарам тыпу «мыш» і прыстасаваннямі для электронных носьбітаў інфармацыі, спецыялізаванага матэм. забеспячэння (праграмы аўтам. набору і вёрсткі ў пакетным і дыялогавым рэжыме) і дадатковага перыферыйнага абсталявання. Падрыхтоўка выданняў на Н.в.с. ўключае: набор тэкстаў з дапамогай тэкставых рэдактараў, апрацоўку ілюстрацый з дапамогай графічных рэдактараў, вёрстку выданняў і раздрукоўку матэрыялу (на паперы ці плёнцы ў выглядзе арыгінал-макета). Для апрацоўкі тэкстаў звычайна выкарыстоўваецца стандартная ПЭВМ, для вёрсткі і апрацоўкі ілюстрацый — удасканаленая ПЭВМ ці спецыялізаваныя графічныя станцыі. У якасці дадатковага абсталявання (арганізацыйна-тэхнал. забеспячэння) выкарыстоўваюць: сканеры для ўводу ілюстрацый ці тэксту, прынтэры ці фотанаборныя аўтаматы для раздрукоўкі матэрыялу і вываду інфармацыі на святлоадчувальную плёнку. Існуе больш за 100 варыянтаў Н.в.с., пабудаваных паводле модульнага прынцыпу. Стварэнне гарнітур-кегляў ажыццяўляецца праграмным шляхам, магчыма іх практычна неабмежаваная колькасць. Інфармацыя пра шрыфты закладзена ў памяць ЭВМ. У параўнанні з ранейшымі тэхналогіямі Н.в.с. дазваляе больш аператыўна і якасна рыхтаваць выданні.
Літ.:
Шкаев А.В. Настольные издательские системы: Справ. М., 1994;
Тимофеев Я.Я. Издательство на моем столе. М., 1993.