старажытнарускі летапісны збор 14 ст. Перапісаны з больш даўняга спіса манахам Лаўрэнціем (адсюль назва), магчыма, у Ніжнім Ноўгарадзе або Уладзіміры. Збярогся ў пергаментным рукапісе 1377. Складаецца з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст) і летапісу 12—13 ст., прысвечанага гісторыі Паўн.-Усх.Русі. Апошнія запісы датаваны 1305. Змяшчае таксама «Павучанне Уладзіміра Манамаха» (пад 1096), паданне пра Рагнеду Рагвалодаўну (пад. 1128), агіяграфічную аповесць «Жыццё Аляксандра Неўскага» (пад 1263). Данёс каштоўныя звесткі па гісторыі Русі і асобных яе зямель (Кіеўскай, Наўгародскай, Полацкай, Уладзіміра-Суздальскай), пра дзейнасць стараж.-рус. князёў, у т. л.Усяслава Брачыславіча, па гісторыі культуры і мастацтва ўсх. славян. Як літ. твор уяўляе сабой збор датаваных гіст. апавяданняў і дзелавых запісаў, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці, аб’яднаных агульнай тэмай (гісторыя Русі), спосабам летапіснага адлюстравання мінулага і пагадовай формай выкладу. Упершыню апубл. ў 1846 у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 1). Зберагаецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Літ.:
Лурье Я.С. Общерусские летописи XIV—XV вв. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Прывучаны да лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя сабакі.// Прызначаны для лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя ямы.
2.узнач.наз.ло́ўчы, ‑ага, м. У Маскоўскай Русі і памешчыцкім побыце — той, хто ведаў псовым паляваннем, рыбнай лоўляй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сніцтва, ‑а, н.
1.Гіст. У Маскоўскай Русі 15–17 стст. — парадак замяшчэння дзяржаўных пасад баярамі ў залежнасці ад знатнасці роду, а не ад асабістых заслуг.
2.перан. Абарона вузкамесніцкіх інтарэсаў. — Прабачце, але ў вашых развагах ёсць крыху месніцтва.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́скі1,
гл. рускія.
ру́скі2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.
2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура.// Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тнік, ‑а, м.
1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.
3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамга́, ‑і, ДМ ‑мзе, ж.
Гіст.
1. Кляймо, метка на чым‑н. як знак уласнасці (першапачаткова ў родавым грамадстве манголаў). // Пячаць, пячатка.
2. Гандлёвая пошліна ў Старажытнай Русі ў 13–15 стст., якую бралі, ставячы спецыяльнае кляймо на тавар.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус.пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял.пруц, укр.прус ’прусак’, ст.-рус.Прусы ’Прусія’, польск.prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус.prū́sis ’прус’, літ.prū́sas, лат.prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Рмн. ‑довак; ж.
1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.
2.Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРО́НІН (Мікалай Мікалаевіч) (13.12.1904, г. Уладзімір, Расія — 4.4.1976),
рускі археолаг і гісторык мастацтва. Д-ргіст.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін-тнар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). З 1932 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-та археалогіі АНСССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж.Русі. У 1949 вёў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Даследаваў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку, дойлідства Смаленска 12—13 ст. Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й II (да пастрыжэння ў манахі Рыдзігер Аляксей Міхайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэмію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. З 1950 свяшчэннік і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талінскай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эстонскага. З 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. З 1964 кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1990 выбраны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.