Пастано́ва ’калектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З,

прафесіянальна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў. Засн. 25.5.1907 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Мэта: рэарганізацыя сістэмы асветы для ўздыму грамадз. самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы, адмену саслоўных, нац. і рэліг. абмежаванняў у сферы адукацыі, перадачу школьнай справы ў распараджэнне настаўніцкіх саветаў, перавод пач. навучання на бел. мову (пры захаванні вывучэння рус. і інш. мясц. моў), увядзенне бел. і інш. мясц. моў у праграмы настаўніцкіх семінарый, паляпшэнне матэрыяльнага і культ. становішча настаўнікаў. Ва ўмовах рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 спыніў дзейнасць. Адноўлены ў час 1-й сусв. вайны намаганнямі І.​Луцкевіча, аднак забаронены герм. акупац. ўладамі.

С.​С.​Рудовіч.

т. 2, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

загад, каманда, распараджэнне; прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр (афіц.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

муніцыпаліза́цыя

(фр. municipalisation, ад лац. municipalis = муніцыпальны)

прымусовая перадача маёмасці прыватных асоб у распараджэнне органаў гарадскога або сельскага самакіравання (муніцыпалітэтаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны, што выконваецца паводле ўласнага жадання. Акружнасць адвольнага радыуса.

2. Які праводзіцца самавольна, паводле свайго ўласнага меркавання, капрызу. Адвольнае распараджэнне.

3. Непераканаўчы, бяздоказны, які не выклікаецца неабходнасцю, беспадстаўны. Адвольнае тлумачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дение ср. зага́дванне, -ння ср.; нагля́д, -ду м.; распараджэ́нне, -ння ср.;

в чьём-л. ве́дении у распараджэ́нні каго́-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хозя́йничанье

1. гаспада́ранне, -ння ср.; ухо́джванне, -ння ср.;

2. перен. гаспада́рнічанне, -ння ср.; гаспада́ранне, -ння ср., распараджэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зму́сіць, змушу, змусіш, змусіць; зак., каго-што, з інф.

Вымусіць, прымусіць. Першы сакратар змусіў Зашчамілу зараз жа выдаць у распараджэнне Кляновіча два экскаватары. Пестрак. Сцёпка змусіў сябе адвесці вочы ад сяла, каб не паддацца ахапіўшаму яго жалю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издава́ть​I несов. (публиковать, выпускать в свет, обнародовать) выдава́ць; см. изда́ть​I;

издава́ть газе́ту выдава́ць газе́ту;

издава́ть распоряже́ние выдава́ць распараджэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастано́ва, ‑ы, ж.

1. Калектыўнае рашэнне. Пастанова камсамольскага сходу. Пастанова педсавета. // Тое, што абдумана і вырашана кім‑н. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся, да горла падкацілася нешта, слёзы самі сабою... Нікановіч.

2. Распараджэнне дзяржаўнай установы. Пастанова Савета Міністраў. Пастанова суда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)