Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус.дыял.поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр.пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск.porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж.porać, н.-луж.poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш.parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прамяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які свеціцца праменямі, ад якога ідуць прамені. Зімняе сонейка рэдка калі бывае яркім, прамяністым.Краўчанка.// Поўны святла, ззяння, бляску. За акном разгараецца дзень прамяністы.Панчанка.Зыркаюць прамяністыя агні ў калгасным клубе.Пянкрат.//перан. Поўны радасці, шчасця і пад. Прамяністыя надзеі. Прамяністая будучыня.//перан. Напоўнены ўнутраным ззяннем (пра вочы). Цеплыня выходзіла і ад .. [Марынчынай] рукі, і ад гэтых слоў, і ад прамяністых вачэй.Хадкевіч.
2. Які разыходзіцца праменямі, нагадвае прамені. Жаўтаваты твар з прамяністымі маршчынамі вакол вачэй гаварыў, што нямала гора перанесла кабета.Васілевіч.
3.Спец. Які ўзнікае пры выпраменьванні. Прамяністая цеплыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца, разыходзіцца (звычайна на дзве часткі). [Бусел] аблюбаваў зручную развілку метраў на пятнаццаць ад зямлі, пачаў цягнуць туды галлё і рабіць гняздо.Самусенка.Мы ляжалі на зялёнай мураве непадалёку ад развілкі дарог, дзе стаяць слупы з указальнікамі.Навуменка.Вёска ляжала ў развілцы дзвюх гразкіх і балотных рачулак.Танк.
2. Месца, дзе разыходзяцца дарогі, вуліцы і пад. Па Маскоўскай вуліцы аўтобус нырнуў пад Заходні мост, затрымаўся на развілцы і рушыў прама.Новікаў.— Дойдзеш да развілкі на Ружанскай шашы, чакай.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
conflict
[ˈkɑ:nflɪkt]1.
n.
1) змага́ньне n., канфлі́кт -у m.
2) разыхо́джаньне n., супярэ́чнасьць f., калі́зія f.
conflict of opinions — супярэ́чнасьць пагля́даў
2.[kənˈflɪkt]
v.i.
1) быць у супярэ́чнасьці, пярэ́чыць; разыхо́дзіцца(у ду́мках)
2) змага́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dissent
[dɪˈsent]1.
v.i.
1) разыхо́дзіцца ў пагля́дах, не пагаджа́цца
2) не падпарадко́ўвацца пра́вілам паліты́чнага ла́ду або́ рэлі́гіі
2.
n.
1) разыхо́джаньні ў пагля́дах, нязго́да f.
2) адмо́ва паліты́чнага ла́ду або́ рэлі́гіі; дысыдэ́нцтва n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
scatter
[ˈskætər]1.
v.t.
1) раскіда́ць
2) разганя́ць
The police scattered the mob — Палі́цыя разагна́ла нато́ўп
3) Phys. расьсе́йваць (про́мні сьвятла́)
2.
v.i.
разыхо́дзіцца ў ро́зныя бакі́, разьбяга́цца, рассы́пацца
3.
n.
раскіда́ньне, разганя́ньне, расьсе́йваньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
niezgoda
niezgod|a
ж. нязгода; разлад;
być w ~zie z czym — супярэчыць чаму; не адпавядаць чаму; разыходзіцца з чым;
jabłko ~y — яблык разладу;
siać ~ę — сеяць разлад (сваркі; звады)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
separate
1.[ˈsepəreit]
v.t.
1) аддзяля́ць
а) The Atlantic Ocean separates North America from Europe — Атлянты́чны акія́н аддзяля́е Паўно́чную Амэ́рыку ад Эўро́пы
б) to separate church and state — адддзялі́ць царкву́ ад дзяржа́вы
2) адбіра́ць, аддзяля́ць
Separate your books from mine — Аддзялі́ свае́ кні́гі ад маі́х
2.
v.i.
1) разыхо́дзіцца(у ро́зныя бакі́)
2) разыхо́дзіцца, разлуча́цца (пра му́жа з жо́нкай)
3) адлуча́цца
to separate from a group — адлучы́цца ад гру́пы
3.[ˈsepərət]
adj.
асо́бны, паасо́бны
These are two separate questions — Гэ́та два асо́бныя пыта́ньні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шы́рыцца, ‑рыцца; незак.
1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе.Шамякін.З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа.Даніленка./ Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё.Чорны.//Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь.М. Ткачоў.Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры.Колас.// Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў.Крапіва.Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся.Лынькоў.А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала.Кірэйчык.// Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры.Бядуля.
2.перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце.Танк.Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон.Астрэйка./ Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны.Хадкевіч.// Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла.Чорны.[Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся.Шамякін.На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pervade
[pərˈveɪd]
v.
1) разыхо́дзіцца ўсю́ды, напаўня́ць сабо́ю
The odor of pines pervades the air — Хваёвы пах напаўня́е паве́тра
2) прахо́дзіць; праніка́ць, прасяка́ць
The author’s anger at injustice pervades the whole novel — А́ўтаравай зло́сьцю на несправядлі́васьць прася́кнуты ўве́сь рама́н
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)