Ду́крыць ’разумець’ (Касп.), дукры́ць ’вучыць, настаўляць’ (Жд. 2). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СУДО́ВАЯ ПРА́КТЫКА,

1) дзейнасць судоў па прымяненні законаў пры вырашэнні канкрэтных спраў.

2) Пэўная тэндэнцыя вырашэння судамі асобных катэгорый спраў з улікам рашэнняў судоў, якія набылі законную сілу, найперш судоў вышэйшых інстанцый. Садзейнічае аднастайнасці ў прымяненні законаў судамі. У Рэспубліцы Беларусь абагульняецца вопыт дзейнасці ўсіх судоў, канкрэтызуюцца асобныя нормы, робяцца ўказанні судам, як правільна разумець і прымяняць законы, на прыкладзе канкрэтных спраў адзначаюцца памылкі судоў пры іх вырашэнні. С.п. адыгрывае важную ролю ва ўдасканаленні заканадаўства, паколькі ў працэсе выкарыстання судамі законаў правяраецца эфектыўнасць дзеючых норм, выяўляюцца хібы, супярэчнасці і інш. недахопы існуючага заканадаўства. Вывучэнне і абагульненне С.п., якім займаюцца ўсе суды, ад Вярх. суда да раённых судоў, дае магчымасць глыбей раскрыць прычыны і ўмовы парушэння законнасці, своечасова паставіць перад адпаведнымі органамі і службовымі асобамі пытанне аб папярэджанні гэтых парушэнняў.

У шэрагу краін С.п. разглядаецца як крыніца права, стварае новыя формы (напр., у форме прэцэдэнту).

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 15, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

comprehend

[,kɑ:mprɪˈhend]

v.

1) разуме́ць; ця́міць, ке́міць

2) абыма́ць (абша́р); зьмяшча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pick out

а) выбіра́ць з чаго́

б) разуме́ць, лаві́ць сэнс

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

apprehend

[,æprɪˈhend]

v.t.

1) лаві́ць, арышто́ўваць (зло́дзея)

2) трыво́жыцца

3) разуме́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пі́льчыць ’разумець’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Няясна. Роднаснае літ. pilkti ’спець, налівацца’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

misinterpret [ˌmɪsɪnˈtɜ:prɪt] v. няпра́вільна разуме́ць або́ тлума́чыць;

The president’s words were misinterpreted. Словы прэзідэнта былі вытлумачаны памылкова.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

twig​2 [twɪg] v. BrE, infml разга́дваць, ху́тка разуме́ць;

Now I twig it. Цяпер да мяне дайшло.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць (у выніку зморанасці, хваробы і пад.) здольнасць разумець, усведамляць; стаць някемлівым, тупым. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, ён [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Тале́віць, тэле́выты ’кеміць, разумець’ (пін., ЖНС), тэлэ́выты/тэлэ́мыты ’тс’ (Арх. Вяр.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)