The clock boomed out twelve. Гадзіннік гулка прабіў дванаццаць;
He had a booming voice. У яго быў гучны нізкі голас.
2. ху́тка расці́, развіва́цца;
Tourism is booming. Турызм хутка развіваецца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЭРО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ, аэробы (ад аэра... + грэч. bios жыццё),
арганізмы, здольныя жыць толькі ў прысутнасці малекулярнага кіслароду. Да іх належаць амаль усе жывёлы і расліны, а таксама многія грыбы і мікраарганізмы. Неабходную для жыццядзейнасці энергію яны атрымліваюць за кошт акісляльных працэсаў з удзелам кіслароду. Аблігатныя (строгія) аэробныя арганізмы развіваюцца толькі ў прысутнасці кіслароду (напр., воцатна-кіслыя бактэрыі), факультатыўныя (умоўныя) — пры паніжанай яго колькасці ці без кіслароду (дрожджы). Асобнае месца сярод аэробных арганізмаў займаюць арганізмы, здольныя да фотасінтэзу, — цыянабактэрыі, водарасці, сасудзістыя расліны. Кісларод, які вылучаецца гэтымі арганізмамі, забяспечвае ўсіх астатніх аэробаў. Арганізмы, здольныя развівацца пры нізкай канцэнтрацыі кіслароду (≤ 1 мг/л), наз. мікрааэрафіламі. Гл. таксама Анаэробныя арганізмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.
Прынесці вады з крыніцы.
2.перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.
К. святла.
К. дабра.
3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні (спец.).
Мовазнаўчыя крыніцы.
◊
Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
|| прым.крыні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.
1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень.Чарнышэвіч.Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам.Якімовіч.Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра.Колас.// Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта...Васілевіч.//перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць.Дамашэвіч.[Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач.Чорны.
2.Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбі́цца, дробіцца; незак.
1.Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе.Асіпенка.// Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў.Гартны.
2.Зал.да драбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урбані́зм
(фр. urbanisme, ад лац. urbanus = гарадскі)
1) кірунак у літаратуры і мастацтве, аб’ектам якога з’яўляецца паказ гарадскога жыцця;
2) кірунак у архітэктуры, паводле якога гарады павінны развівацца без тэрытарыяльных абмежаванняў і шчыльна забудоўвацца вялікімі будынкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fórtschreiten*vi(s)
1) ісці́ напе́рад
2) паспяхо́ва развіва́цца, прагрэсі́раваць;
mit der Zeit ~ ісці́ ў нагу́ з ча́сам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ОТАНЕЎРАЛО́ГІЯ (ад грэч. us, otos вуха + neuron жыла, нерв + ...логія),
отарыналарынганеўралогія, раздзел отарыналарынгалогіі, які вывучае функцыі нюхальнага, смакавага, вестыбулярнага і слыхавога аналізатараў у норме і пры захворваннях ЛОР-органаў і галаўнога мозга. Пачала развівацца з сярэдзіны 20 ст. на базе нейрахірургіі.
На Беларусі аддзяленне О. сфарміравана ў 1954 на базе НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Вывучаюцца пытанні ранняй дыягностыкі пухлін слыхавога нерва, гломусных пухлін сярэдняга вуха і асновы чэрапа, хвароб унутр. вуха (напр., Меньера хвароба, вестыбулярны нейраніт); ствараюцца новыя дыягнастычныя методыкі (І.А.Склют і інш.).