развіва́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
развіва́юся |
развіва́емся |
| 2-я ас. |
развіва́ешся |
развіва́ецеся |
| 3-я ас. |
развіва́ецца |
развіва́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
развіва́ўся |
развіва́ліся |
| ж. |
развіва́лася |
| н. |
развіва́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
развіва́йся |
развіва́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
развіва́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
развіва́цца несов., возвр., страд. развива́ться; развёртываться; развора́чиваться; см. разві́цца, развіва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
развіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да развіцца.
2. Адбывацца, працякаць. Сусветны камуністычны рух нашай эпохі паспяхова развіваецца, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды на сваім шляху. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развівацца, квітнець □ ісці ўгору
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.
1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).
Вяроўка развілася.
2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).
З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.
Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).
3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.
Усходы добра развіліся.
4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.
Шырока развілася сучасная літаратура.
Здольнасці развіліся.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.
Мускулы развіліся.
6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.
З гары развілася вялікая скорасць.
|| незак. развіва́цца, -а́ецца.
|| наз. развіццё, -я́, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
развива́тьсяI несов.
1. (раскручиваться) развіва́цца, раскру́чвацца;
2. (расплетаться) расплята́цца, развіва́цца; см. разви́тьсяI;
3. страд. развіва́цца, раскру́чвацца; расплята́цца; см. развива́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
развива́тьсяII несов.
1. (широко разворачиваться) развіва́цца, разго́ртвацца;
промы́шленность развива́ется прамысло́васць развіва́ецца (разго́ртваецца);
2. в др. знач. развіва́цца;
3. страд. развіва́цца, разго́ртвацца; см. развива́тьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неабарача́льны, -ая, -ае.
Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.
Н. працэс.
|| наз. неабарача́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыццяздо́льны, -ая, -ае.
Здольны існаваць і развівацца, падтрымліваць і захоўваць жыццё.
Ж. арганізм.
Ж. калектыў.
|| наз. жыццяздо́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; незак.
Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца.
Узараная паласа шырылася.
Шырыцца рух прыхільнікаў міру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)