Лу́бнячка ’выязныя сані’ (ігн., Сл. ПЗБ), польск. сейненск. łubńa ’размаляваны сундук з дошак з лаўкамі, які накладваюць на сані ў час урачыстых паездак’, рус. (ЛітССР) лу́бни ’тс’, лубня́ ’сані са спінкай’ (Сцяшк. Сл.), ярасл., кіраўск., перм. лубя́нки ’сані, пакрытыя лубам’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 675), Зданцэвіча (LP, 8, 1960, 344) і Лаўчутэ (Liet. term, 155), — гэта запазычанне з літ. lúbniosрабочыя сані, развалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буржу́й, ‑я, м.

Разм. Пагардлівая назва буржуа. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыя ў той час Ад германскага буржуя Баранілі свой Данбас. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыроказахо́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае рабочыя часткі з шырокім захопам (пра сельскагаспадарчыя машыны). Шыроказахопны камбайн. □ Самаходнай.. [сенакасілка] завецца таму, што рухаецца самастойна, без дапамогі трактара, шыроказахопнай — за вялікую шырыню паласы, на якой зрэзвае траву. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

relationship [rɪˈleɪʃnʃɪp] n. (between, with)

1. узаемаадно́сіны, узаемадачыне́нні, стасу́нкі;

We have a good working relationship with the managers. У нас добрыя рабочыя адносіны з менеджарамі.

2. (любо́ўная) су́вязь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАРЫ́САЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «ВІКТО́РЫЯ».

Засн. ў 1881 у г. Барысаў. Была самая вял. на Беларусі. Вырабляла т.зв. шведскія запалкі (па 115 тыс. карабкоў за год). У 1902 працавалі 823 рабочыя. У 1895 была паравая машына (120—200 к.с.). У грамадз. вайну разбурана, адноўлена ў 1921. У Вял. Айч. вайну знішчана.

т. 2, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЁЙТАНА ЗАКО́Н,

антытрэстаўскі закон, прыняты кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам Т.​В.​Вільсанам 15.10.1914. Назва ад імя аўтара законапраекта Г.​Клейтана. Прадугледжваў абмежаванне дзейнасці трэстаў і стварэнне Федэральнай гандл. камісіі па кантролі над імі. Фармальна вызваляў рабочыя і фермерскія арг-цыі ад праследаванняў, якім яны падвяргаліся паводле антытрэстаўскага закона Шэрмана 1890.

т. 8, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

філія́л, ‑а, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой‑н. установы ці арганізацыі. Філіял музея. Філіял Акадэміі навук. □ Зімою амаль усе маладыя рабочыя вучыліся ў філіяле будаўнічай школы, набывалі спецыяльнасці муляраў і тынкоўшчыкаў, сантэхмантажнікаў і арматуршчыкаў. Грахоўскі.

[Ад лац. filialis — сыноўні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пап’е́-машэ́, нескл., н.

Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап’е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.

[Фр. papier mâché — жаваная папера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухаласту́ю, прысл.

Без карысных вынікаў, дарэмна. Матор працуе ўхаластую. □ Шафёр.. газануў — колы закруціліся ўхаластую, ні ўзад, ні ўперад. Гроднеў. Дзераш бачыць, што рабочыя многа працуюць ухаластую, рухаюцца ў беспарадку, і Дзераш падае ім ідэю канвеера. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіта́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Кітая, кітайцаў, належыць ім. Кітайскія рабочыя. Кітайская мова.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Кітайская рыбка. Кітайская ружа.

•••

Кітайская грамата гл. грамата.

Кітайская сцяна гл. сцяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)