Пату́каваць ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. potucha ’патуранне’ (Мацкевіч, там жа, 3, 453).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысаката́ць ’прыбегчы’ (пух., Жд. 1). Да гукапераймальнага саката́ць (гл.), параўн. пасаката́ць ’хутка паехаць’ (Шат., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухава́ць ’абіваць ячмень’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Да пукаць2 ’тс’, збліжанае з пух ’мякіна’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распасо́рыць, распашо́рыць ’растраціць’ (Варл.; пух., віл., астрав., Сл. ПЗБ), распасэ́рыцца ’раздурыцца’ (Жд. 2). Гл. пасо́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пухо́вы1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.

Пухо́вы2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недатопак ’атопак, стаптаны лапаць’ (пух., Жыв. сл.). З неда- (гл.) і таптаць па ўзору атопак ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпё́лак ’прыпечак’ (пух., Жд. 2). Няясна. Магчыма, вынік кантамінацыі прыпечак і пяко́лак (гл.) (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згары ’свята, якое адзначаецца ў наступны пасля Тройцы тыдзень’ (палес., Кольб.; пух., Сл. ПЗБ). Да ро́зыйгра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́жба ’вялікі статак’ (пух., Сл. ПЗБ), ’мноства (пра людзей, жывёл)’ (Мат. Гом., Бел.-польск. ізал.). Гл. ціжба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)