öd, öde a

1) пустэ́льны, незасе́лены

2) су́мны, пусты́;

ein ~es Geschwätz пуста́я балбатня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gerde n -s балбатня́, пагало́ска, чу́ткі, размо́вы;

lbernes ~ пуста́я балбатня́;

ins ~ kmmen* абрасці́ плёткамі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вярзе́япустая размова, брахня’ (Бяльк.). Утворана ад дзеяслова вярзці (< вьрз‑ти) і суф. ‑ея (< ěja), які з’яўляецца варыянтам (ж. р.) балта-славянскай суфіксальнай інавацыі ‑ějь (Мартынаў, Дерив., 23–24, 52; Слаўскі, SP, 1, 87). Аб прадуктыўнасці суф. у бел. гаворках гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРУЗДЫ́,

шапкавыя базідыяльныя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя грузд сапраўдны, або хрушчак (Lactarius resimus), расце пераважна ў яловых і бярозавых лясах; грузд жоўты (L. scrobiculatus), расце ў вільготных месцах ў хваёвых лясах; грузд чорны, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны, расце ў бярозавых і мяшаных лясах; грузд перцавы, або кароўка, малачай (L. piperatus), часцей трапляецца ў дубовых лясах. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя. Спажываюцца салёныя. Грузд перцавы выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння нырачнакаменнай хваробы.

Растуць групамі. Пладаносяць у ліп.—верасні. Шапка дыяметрам да 20 см, пукатая, потым лейкападобная, часцей з апушаным завернутым уніз краем. Мякаць шчыльная з едкім млечным сокам (таму перад засолкай вымочваюць або адварваюць). Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка цыліндрычная, кароткая, у спелых грыбоў пустая (у грузда перцавага — суцэльная). Споры шарападобныя або шырокаавальныя.

Грузды: 1 — перцавы; 2 — жоўты; 3 — сапраўдны; 4 — чорны; 5 — асінавы.

т. 5, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТЭ́ (яп., літар. пустая рука),

японская сістэма самаабароны без зброі; адзін з відаў спарт. адзінаборстваў. Мае глыбокія гіст., культ. і філас. вытокі. Першыя звесткі пра К. датуюцца 720. Асн. сістэмы К. — вада-ру, годзю-ру, шота-кан, шыта-ру.

У аснове спарт. К. — удары рукой або нагой па найб. слабых і балявых болевых* месцах чалавечага цела. У спаборніцтвах па бескантактавым К. сапернікі толькі абазначаюць правядзенне пэўных прыёмаў, не даводзячы іх да канца. Існуюць практыкаванні па спарынгу — кумітэ і вольныя практыкаванні — ката, якія імітуюць паядынак. Сучасныя правілы спаборніцтваў сфармуляваны ў 1948. Спартсмены выступаюць у традыц. форме дзюдаістаў на татамі (гл Дзюдо). У 1968 заснавана міжнар. федэрацыя. У 1978 — федэрацыя К. СССР. Першы чэмпіянат Еўропы праведзены ў 1966 (Вена), першы чэмпіянат свету — у 1968 (Вашынгтон).

На Беларусі федэрацыя К. заснавана ў 1980; першы чэмпіянат праведзены ў 1978. Чэмпіёны СССР і прызёры міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў: А.​Вількін, П.​Калінін, Я.​Крапіўны, Л.​Лушчык, В.​Ляцецкі, В.​Сідарэнка і інш.; першыя трэнеры: А.​Кажамякін, А.​Кірыенка.

т. 8, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

балбатня́, ‑і, ж.

Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар. Хадкевіч. Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне. Ермаловіч. // Выдумкі, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́фа, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пустая, легкадумная дзяўчына або маладая жанчына, якая думае толькі аб уборах, гульнях і пад. [Макарэнка:] — Калі дзяўчына наша, то ўгаворваць не давядзецца, сама схопіцца за даручэнні, а калі фіфа якая-небудзь, лепш не звязвацца... Новікаў. Возіць жонку-кралю Ён па магазінах: Тая ўся ў каралях — Фіфа, не жанчына. Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Байсялі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969 (4), 131; карэліц.). Паводле аўтараў артыкула, звязваецца з літ. báisioti ’палохаць’. Вельмі няпэўная этымалогія. Хутчэй можна думаць пра кантамінацыю дзеяслова ба́іць, ба́яць (гл.) з нейкім іншым словам. Адносна суфікса ‑с‑ параўн. укр. байса́пустая размова, плявузганне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Quam camus cassus, equus est melior mala passus

Лепш конь благі, чым пустая аброць.

Лучше конь хромой, чем пустая уздечка.

бел. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш мала, ніж нічога.

рус. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего. Всё лучше того, как нет ничего. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше даровое лыко, чем купленный ремень. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет.

фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше меньше, чем ничего). Un petit gain vaut mieux que rien (Лучше маленькая прибыль, чем ничего).

англ. Better a lean jade that an empty halter (Лучше худая кляча, чем пустая уздечка).

нем. Etwas’ ist besser denn nichts (Что-нибудь лучше, чем ничего).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

vapor

[ˈveɪpər]

1.

n.

1) па́ра f.

2) выпарэ́ньне n., тума́н -у m.

3) Figur. пуста́я фанта́зія

2.

v.i.

1) парава́ць

2) выпара́цца

3) Figur. выхваля́цца, хвалі́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)